Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Вожык” будзе выходзіць на старонках “ЛІМа”

“Вожык” будзе выходзіць на старонках “ЛІМа”

7 снежня 2021, 12:05 Выданні 31
“Вожык” будзе выходзіць на старонках “ЛІМа”

Выйшаў з друку перадапошні лістападаўскі нумар беларускага часопіса сатыры і гумару “Вожык”. Яшчэ выйдзе з друку снежаньскі нумар і больш “Вожык” выдавацца не будзе. Як паведамляецца ў звароце да чытачоў у лістападаўскім нумары, “Вожык” будзе выдавацца на старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Так, як напрыклад, была знішчана газета “Чырвоная змена” і цяпер – гэта пару старонак у газеце “Звязда”. Няма даўно “Чырвонай змены”, не будзе і “Вожыка”. Часопіс “Вожык” – гэта наша гісторыя літаратуры і мастацтва. Яму пашчасціла, што на чале часопіса ў ваенныя і пасляваенныя гады быў такі майстар смеху, як Кандрат Крапіва. Усё лепшае, што напісалі беларускія пісьменнікі на ніве сатыры і гумару, прайшло праз “Вожык”. Нават першая кніжка ў жанры сатыры і гумару Васіля Быкава “Ход канём” была надрукавана ў бібліятэчцы “Вожыка”. Дарэчы, бібліятэчка “Вожыка” выдавалася з 1957 года. У бібліятэчцы друкаваліся кнігі Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Янкі Брыля, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Паўла Місько і многіх-многіх іншых.

“Вожык” заўсёды натхняў людзей на жыццё, ён ніколі не губляў сваёй надзённасці, хаця і шмат каго крытыкаваў, высмейваў, турбаваў. Але цяпер, відаць, у нашай краіне не да смеху і жартаў. Наш любімы “Вожык” смяяцца ўжо не будзе.

Альжбета Руніцкая.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас