Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Будучая кіроўная кааліцыя Германіі выказалася пра сітуацыю з мігрантамі

Навіны Германіі. Будучая кіроўная кааліцыя Германіі выказалася пра сітуацыю з мігрантамі

23 лістапада 2021, 21:12 У свеце 18
Навіны Германіі. Будучая кіроўная кааліцыя Германіі выказалася пра сітуацыю з мігрантамі

Кааліцыя СДПГ, “зялёных” і СВДП, якая фармуецца ў Германіі пад назвай “святлафор” па партыйных колерах раскрытыкавала палітыку Польшчы, якая разварочвае мігрантаў на мяжы з Беларуссю, піша газета Die Presse.

Неабходна накіраваць два пасланні ў Варшаву, сказала кіраўнік фракцыі “зялёных” у бундэстагу Катрын Герынг-Экардт у інтэрв’ю Die Welt:

– Першае: “Не” нялюдскаму выпіхванню. І другое: “Так” салідарнасці”.

У той жа час яна выказалася за ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць Беларусі з боку ЕС.

Са свайго боку, прадстаўнік па міграцыйнай палітыцы парламенцкай групы СДПГ у бундэстагу Ларс Касталучы лічыць, што асноўныя правы, уключаючы доступ да прытулку, павінны заўсёды выконвацца на вонкавых межах Еўропы. Пры гэтым Еўрапейскае агенцтва па ахове меж Frontex павінна атрымаць неадкладны доступ да польскай памежнай зоны і забяспечыць абарону фундаментальных правоў для ўсіх, хто там знаходзіцца. СМІ і гуманітарным арганізацыям таксама павінен быць прадстаўлены доступ, мяркуе парламентарый.

Апазіцыйная Левая партыя настойвае на тым, каб людзям, якія цяпер шукаюць прытулку, была гарантавана небюракратычная праграма яго прадстаўлення як у Германіі, так і ва ўсёй Еўропе.

Па словах старшыні партыі Сюзаны Хеніг-Велсаў, будучая кіроўная кааліцыя Германіі павінна выявіць больш палітычнай адвагі для хуткага гуманітарнага прыёму ўцекачоў з найболей праблемных краін.

Тым часам аўтобусу нямецкіх праваабарончых арганізацый Seebrucke Deutschland і LeaveNoOneBehind з гуманітарнай дапамогай для мігрантаў сілавікі не дазволілі працягнуць рух за некалькі кіламетраў да памежнага пераходу Гамарня ў аўторак увечар. Сярод іншага, аўтамабіль вёз абутак і коўдры.

Першапачаткова актывісты планавалі забраць мігрантаў на зваротным шляху. Аднак МЗС Германіі папярэдзіў, што “несанкцыянаваная перавозка людзей і магчымы несанкцыянаваны ўезд” могуць мець крымінальныя наступствы.

– Мы хочам падаць знак салідарнасці. Гэта дзень падзення Берлінскай сцяны, і важна, каб мы абралі правы чалавека, а не сцены, – падкрэслілі праваабаронцы.

Аляксандр Саможняў.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас