Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкая Вікіпедыя перайменавала Беларусь

Навіны Германіі. Нямецкая Вікіпедыя перайменавала Беларусь

10 лістапада 2021, 21:16 У свеце 25
Навіны Германіі. Нямецкая Вікіпедыя перайменавала Беларусь

Вікіпедыя на нямецкай мове пераназвала старонку “Беларусь”. На працягу 20 гадоў “вісела” зусім іншая назва, якая не падабалася многім беларусам.

Старонка перастала называцца “Weissrussland” (“Вайсруслянд”), што ў даслоўным перакладзе з нямецкай азначала “Белая Расія”

Цяпер Вікіпедыя пачала называць краіну “Belarus”.

На гэта звярнуў увагу супрацоўнік нямецкага Гістарычнага інстытута Варшавы Фелікс Акерман. Ён уваходзіць у беларуска-германскую гістарычную камісію, якая яшчэ ў ліпені 2020 года афіцыйна рэкамендавала называць краіну “Belarus”.

Пасля гэтага краіну па-новаму стаў называць штотыднёвік Der Spiegel, а затым і многія іншыя нямецкія СМІ.

Наогул, назва “Вайсруслянд” для немцаў звыклая, як, напрыклад, “Amerika”. Аналогію можна правесці з выкарыстаннем паняццяў “Белоруссия” і “Беларусь” у рускай мове. Масава пераходзіць на назву “Belarus” нямецкае грамадства, асабліва СМІ, пачало пасля выбараў у Беларусі ў 2020 годзе.

Так, для гісторыка Фелікса Акермана выбар на карысць на-звы “Belarus” – пытанне не толькі лінгвістыкі, але і палітыкі

“Тое, як мы называем гэтую дзяржаву па-нямецку ў 2020 годзе, адлюстроўвае наша разуменне статусу-кво дзяржаўнага суверэнітэту ва Усходняй Еўропе – пісаў ён у швейцарскай газеце. – У няправільна выкарыстоўваны тапонім “Weissrussland” упісана семіятычная прыналежнасць да Расіі”.

Аднак яшчэ застаюцца выданні, якія выкарыстоўваюць назву “Weissrussland” – напрыклад, выдавецтва Springer, а таксама СМІ ў Швейцарыі і Аўстрыі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас