Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе абвешчана “Палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор”

У Лідзе абвешчана “Палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор”

4 лістапада 2021, 07:41 Культура 11
У Лідзе абвешчана “Палажэнне  аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор”

20 кастрычніка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы на чарговым паседжанні літаб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце” першы сакратар Лідскага райкама БРСМ Вольга Міхаловіч абвясціла “Палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор”. Рашэнне аб заснаванні прэміі было прынята вясной гэтага года. Інфармацыя да грамадскасці была даведзена 15 верасня  падчас свята Лідскай кнігі і друку, і вось даведзена Палажэнне, узгодненае з усімі зацікаўленымі бакамі.

Да прэміі імя Валянціна Таўлая ў Лідзе прыступаліся даўно: і ТБМ, і літаратурны філіял Лідскага музея, а вось рэалізаваў БРСМ.

Прэмія будзе ўручацца ў трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Літаратура на беларускай мове”. Апошняя намінацыя мусіць падкрэсліць асаблівую ўвагу арганізатараў да развіцця патрыятычнай складовай менавіта ў беларускамоўнай літаратуры Лідчыны. Гэта не значыць, што ў намінацыях “Паэзія” і “Проза” не можа перамагчы беларускамоўны твор, зусім наадварот.

На паседжанні таксама быў абвешчаны на 2022 год 5-ты конкурс імя Веры Навіцкай “Дарослыя дзецям”, даведзена папярэдняя тэма 9-х Лідскіх чытанняў “Лідчына ў мастацкай літаратуры”, а таксама інфармацыя пра тое, што ў лідскую бібліятэку перададзена падшыўка літаратурнага часопіса “Верасень”, на жаль, без 6-га і 17-га нумароў. Напасці напасцямі, а літаратурнае жыццё працягваецца.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас