Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі лавінападобна ўзрасла колькасць нелегальных мігрантаў з Польшчы

Навіны Германіі. У Германіі лавінападобна ўзрасла колькасць нелегальных мігрантаў з Польшчы

4 лістапада 2021, 07:04 Грамадства 14
Навіны Германіі. У Германіі лавінападобна ўзрасла колькасць нелегальных мігрантаў з Польшчы

Пачынаючы са жніўня, назіраецца лявінападобны рост колькасці нелегальных мігрантаў. У федэральным прафсаюзе паліцэйскіх выступаюць за ўвядзенне часовага памежнага кантролю на мяжы з Польшчай. Пра гэта інфармуе DW.

Колькасць нелегальных мігрантаў, якія пранікаюць у Германію праз мяжу з Польшчай, значна вырасла ў кастрычніку сёлета. Паводле дадзеных на 25 кастрычніка, яна склала каля 6162 чалавекі. Пра гэта агенцтву dpa заявілі ў панядзелак, 25 кастрычніка, у федэральнай паліцыі.

У жніўні на нямецка-польскай мяжы было выяўлена 713 чалавек, якія незаконна прыбылі ў Германію, з іх 474 – праз Беларусь. У верасні колькасць незаконных ўездаў праз Польшчу павялічылася да 2323 чалавек, з іх у 1903 – праз Беларусь.

 

Амаль 500 нелегалаў за дзень

Расце напружанне і на польска-беларускай мяжы. “За мінулы дзень, 19.10, на мяжы Польшчы і Беларусі было зроблена 424 спробы незаконнага пераходу. Затрымалі шэсць нелегальных мігрантаў: пяць грамадзян Іраку і грамадзяніна Сырыі”, – гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы Польшчы ў Twitter.

За дапамогу нелегалам затрымалі чатырох чалавек: грамадзян Польшчы, Сырыі, Ірана і Палестыны.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
Далучайцеся да нас