Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр стваральнік Саюза беларускіх патрыётаў Антон Фурс

Памёр стваральнік Саюза беларускіх патрыётаў Антон Фурс

3 лістапада 2021, 21:49 Грамадства 30
Памёр стваральнік Саюза беларускіх патрыётаў Антон Фурс

Памёр Антон Фурс. Пра гэта паведаміў на фэйсбуку яго сын Юрый. Антон Фурс быў вязнем ГУЛАГу, у 1947 годзе атрымаў 15 гадоў лагераў за прыналежнасць да “Саюза беларускіх патрыётаў” – арганізацыі вучнёўскай моладзі, якая ставіла сабе за мэту барацьбу з русіфікацыяй і захаванне беларускай культуры і ідэалаў беларускай незалежнасці. Антон Фурс нарадзіўся ў 1927 годзе ў мястэчку Язна. У 1944 годзе паступіў у педагагічную вучэльню ў Глыбокім. Моладзь бачыла выцісканне беларускай мовы з навучальнага працэсу – і пастанавіла адказаць на гэта, стварылі арганізацыю, натхніўшыся прыкладам таемных гурткоў філаматаў і філарэтаў у Вільні пры Расійскай Імперыі. 25 сакавіка 1946 года, сабраўшыся на паддашшы дома ў Глыбокім, сябры СБП прынеслі прысягу на вернасць ідэалам незалежнай Беларусі. Падчас гэтай таемнай урачыстасці на сцяне была вывешана Пагоня – яе намалявала Алеся Умпіровіч з Пастаўскай вучэльні, якая пасля лагераў стала жонкай Антона. У 1947 годзе адбыліся масавыя арышты сябраў арганізацыі. Усе яны атрымалі вялікія тэрміны ў лагерах – да 25 гадоў, але большасць выйшла пасля перагляду справаў неўзабаве пасля смерці Сталіна, адседзеўшы прыкладна па дзесяць год. Вярнуўшыся з лагераў, Антон Фурс узяў шлюб з Алесяй Умпіровіч, якая ўдзельнічала ў дзейнасці СБП у Паставах і таксама вярнулася з ГУЛАГу. Яны пражылі разам да 2017 года, калі Алеся памерла. Большую частку жыцця яны пражылі ў Казахстане, паехалі туды самі, бо на радзіме Антона не бралі на працу. Перыядычна прыязджалі ў Беларусь, адведвалі Ларысу Геніюш, з якой Алеся адбывала пакаранне ў лагерах. Усё жыццё Антон Фурс быў верным ідэалам вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі. У 1984 годзе, калі выйшлі на пенсію, вярнуліся на радзіму, купілі палову дома ў Паставах. Другую палову займаў былы лагерны ахоўнік, які часам казаў: “Я бы вас всех назад отправил!” І ў глыбокай старасці Антон цікавіўся беларускімі справамі, чытаў беларускія газеты, глядзеў беларускамоўнае тэлебачанне, наведваў сходы пастаўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы. У 2013 годзе пра СБП быў зняты фільм “Глыбоцкая змова”, паказаны на тэлебачанні. У 2019 годзе – фрагмент інтэрв’ю з ім быў паказаны ў перадачы Stop Josta на літоўскім канале “LRT Plus”. У жніўні 2020 года, Антон Фурс разам з іншымі жыхарамі Паставаў быў на Плошчы.  Прынамсі, ён мог пераканацца, што ідэя, якой ён ахвяраваў сваю маладосць, не знікла, што за яе змагаюцца маладыя. Пахаванне Антона Фурса адбылося 20 кастрычніка на могілках у Паставах.

Кастусь Шыталь, краязнавец.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Далучайцеся да нас