Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі Германія адмовілася падтрымліваць ЗША ў выпадку ваеннага канфлікту з Кітаем

Навіны Германіі Германія адмовілася падтрымліваць ЗША ў выпадку ваеннага канфлікту з Кітаем

2 лістапада 2021, 23:09 У свеце 11
Навіны Германіі Германія адмовілася падтрымліваць ЗША ў выпадку ваеннага канфлікту з Кітаем

Новы ўрад Германіі будзе выступаць за мірнае рашэнне “тайваньскага пытання” ў выпадку канфлікту ЗША з Кітаем, але не падтрымае Штаты ваеннымі метадамі, заявіў спікер фракцыі СДПГ па вонкавай палітыцы Нільс Шмід.

Раней Джо Байдан заявіў, што ЗША маюць намер “абараняць Тайвань” у тым выпадку, калі Кітай увядзе войскі ў сваю ж правінцыю. Пры гэтым Вашынгтон сцвярджае, што прызнае палітыку “аднаго Кітая”, аднак працягвае падаваць выспе “рэсурсы для таго, каб яна магла сябе абараніць”.

Новыя ўлады Германіі амерыканскую рыторыку, мяркуючы па ўсім, не падзяляюць і выступаюць супраць патэнцыйнага ваеннага канфлікту з удзелам дзвюх дзяржаў.

“Калі пачнецца вайна, мы зможам зрабіць не так ужо шмат. Я мяркую, што новы ўрад ФРГ выступіць за мірнае рашэнне тайваньскага пытання. <…> У нас няма [на Тайвані, – заўв.рэд.] баз і якіх-небудзь ваенных сіл. А таму тое, што мы павінны спрабаваць зрабіць – гэта скарыстацца дыпламатычнай і палітычнай сілай, каб пазбегнуць ваеннай сітуацыі”, – заявіў Шмід у падкасце Deutsche Welle.

Германскі палітык падкрэсліў, што жыхары Тайваня павінны вырашыць самастойна, “пры якіх умовах стане магчыма ўз’яднанне з мацерыковым Кітаем”. З 1949 года выспа кіруецца ўласнай адміністрацыяй, аднак гістарычна і юрыдычна тэрыторыя з’яўляецца часткай Кітайскай Народнай Рэс-публікі.

 

У Кітаі дзеянні ЗША вакол краіны назвалі небяспечнымі і запатрабавалі спыніць уцягваць Тайвань у канфлікт. Прадстаўнік КНР пры ААН Чжан Цзюнь 21 кастрычніка нагадаў, што выспа з’яўляецца неад’емнай часткай Кітая, а іншыя краіны, якія дамагаюцца “незалежнасці” Тайваня, ніколі не дасягнуць мэты.

10 кастрычніка старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што ўз’яднанне Тайваня з Кітаем з’яўляецца гістарычнай мэтай і сапраўды адбудзецца. Па словах Цзіньпіна, гэты працэс будзе мірным, а ў кітайскага народа ёсць “досвед барацьбы з сепаратызмам”.

Цімафей Булачкін.

Фота: Global Look Press / Walid Berrazeg/Keystone Press Agency

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы
літаратура

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

20 сакавіка 2025, 16:1315
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4815
Першая грамадзянка Рэспублікі Беларусь у космасе
Грамадства

Першая грамадзянка Рэспублікі Беларусь у космасе

26 сакавіка 2024, 18:3415
Далучайцеся да нас