Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр Чэслаў Сенюх

Памёр Чэслаў Сенюх

21 кастрычніка 2021, 08:47 Культура, У свеце 44
Памёр Чэслаў Сенюх

8 кастрычніка пад Варшавай у веку 91 года памёр выдатны літаратар, перакладнік і публіцыст Чэслаў Сенюх, нараджэнец мястэчка Любча, што на Наваградчыне.

Нарадзіўся Чэслаў Сенюх  9 ліпеня 1930 года ў Любчы ў сям’і беларускіх сялян: ягоная маці Стэфанія была беларускай і паходзіла з вёскі Воўкаразі, што недалёка ад Любчы, а бацька Станіслаў быў родам з Украіны. Бацькі Чэслава пераехалі сюды з Кіева ў 1920-ыя гады, ратуючыся ад бальшавікоў. Паводле сямейнай легенды, род Чэслава Сенюха ўзыходзіць да літоўскага гетмана Міколы Сяняўскага. Бацькі Чэслава добра ведалі польскую, украінскую і беларускую мовы, таму ў сям’і дзеці свабодна валодалі і размаўлялі на беларускай і на польскай мовах. Вучыўся Чэслаў у беларускай сямігадовай школе ў Любчы. У 1941 годзе бацька памёр у турэмным лагеры пад Новасібірскам, куды быў вывезены перад вайной у 1940 годзе як “вораг народа”, і сям’я засталася без бацькі і гаспадара. Падчас вайны Чэслаў Сенюх быў у Саюзе беларускай моладзі.  У 1945 годзе сям’я Сенюхаў пераехала ў Польшчу – спачатку ў Беласток, дзе ў 1950 годзе Чэслаў скончыў Беластоцкі ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста, а потым ён паехаў у Варшаву, дзе паступіў на рускае аддзяленне філалагічнага факультэту Варшаўскага ўніверсітэта, якое скончыў у 1954 годзе. Працаваць пачаў адразу дыктарам і рэдактарам на польскім радыё. У час работы ў польскай рэдакцыі радыё “Масква” займаўся перакладамі з усходнеславянскіх моў. Рэдагаваў рускамоўны дадатак да польскага штотыднёвіка “Przyjazn” з урокамі польскай мовы для расейскіх чытачоў, працаваў у рэдакцыі Варшаўскай кінастудыі дакументальных фільмаў. Пэўны час Чэслаў Сенюх быў галоўным рэдактарам часопіса “Tlumacz” пры таварыстве польскіх перакладчыкаў. З пачаткам перакладніцкай дзейнасці пачаў выступаць з вост-рымі публіцыстычнымі артыкуламі на бела-рускія тэмы на старонках перыядычных выданняў “Gazeta Polska”, “Oboz”, “Czasopis”, “Magazyn Literacki”, “Наша слова”, “Ніва”, “Літаратура і мастацтва” і іншых. У верасні 1998 года Чэслаў Сэнюх напісаў заяву з просьбай лічыць сябе грамадзянінам БНР. У 2009 годзе выйшаў дакументальны фільм “Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944”, дзе Чэслаў Сэнюх здымаўся як сведка тых падзей. Працаваў у беларускай службе Польскага Радыё. Чэслаў Сенюх вядомы як перакладнік “Новай зямлі” Якуба Коласа, “Споведзі” Ларысы Геніюш, шматлікіх твораў Уладзіміра Някляева, іншых беларускіх аўтараў на польскую мову.

Светлая памяць…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас