Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вярхоўны суд ліквідаваў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Вярхоўны суд ліквідаваў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

13 кастрычніка 2021, 20:17 Грамадства, Культура 12
Вярхоўны суд ліквідаваў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Рашэнне вынес суддзя І. Г. Мільто.

Нагадаем, што 23 верасня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбыліся слуханні па пазове ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” да Міністэрства юстыцыі па абскарджванні пісьмовага папярэджання, вынесенага 14 ліпеня 2021 года за непрадастаўленне дакументаў для маніторынга дзейнасці НДА. 24 верасня Вярхоўны суд Рэспублікі Белпрусь вынес рашэнне і пакінуў у сіле пісьмовае папярэджанне, вынесенае Мінюстам на адрас ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

14 ліпеня Следчы камітэт правёў ператрус у офісе арганізацыі, пасля чаго памяшканне было запячатана, дакументы і тэхніка канфіскаваны. Пазней былі заблакаваны банкаўскія рахункі арганізацыі, што паралізавала працу аб’яднання.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас