Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Каронавірус: Румынія і Літва абвешчаны ў ФРГ зонамі павышанай рызыкі

Навіны Германіі. Каронавірус: Румынія і Літва абвешчаны ў ФРГ зонамі павышанай рызыкі

13 кастрычніка 2021, 18:56 У свеце 18
Навіны Германіі. Каронавірус: Румынія і Літва абвешчаны ў ФРГ зонамі павышанай рызыкі

Дагэтуль небяспечнай зонай з-за ка-ронавіруса сярод краін ЕС лічылася толькі Славенія. Інстытут імя Роберта Коха прылічыў да зон высокай рызыкі і Беларусь.

Краіны Еўрасаюза Румынія і Літва з нядзелі, 3 кастрычніка, абвешчаны ў Германіі зонамі павышанай рызыкі з-за каронавіруса. Людзі, якія заязджаюць у гэтыя краіны, у тым выпадку, калі яны цалкам не прышчэплены ці не акрыялі ад ковіда, будуць адпраўляцца на 10-дзённы каранцін, выйсці з якога можна будзе толькі на пяты дзень па выніках адмоўнага тэста.

Ва ўсім свеце ў спісе высокай рызыкі лічацца каля 70 краін. Апроч Румыніі і Літвы, з 3 кастрычніка да іх дададуцца Беларусь і Сальвадор, паведаміў Інстытут імя Роберта Коха (RKI) 30 верасня. У той жа час са спісу выдалены Мазамбік і ПАР.

Зонамі павышанай эпідэмалагічнай рызыкі ў Германіі аб’яўляюцца краіны і рэгіёны, дзе пагроза заражэння каронавірусам асабліва высокая. Пры гэтым значэнне мае не толькі лік інфікаваных. Улічваюцца і іншыя крытэры, такія як тэмпы распаўсюду кавіда, загружанасць лякарань і адсутнасць поўных дадзеных пра сітуацыю з каронавірусам.

 

У Германіі каэфіцыент заражальнасці злёгку зменшыўся

Тым часам у Германіі сямідзённы каэфіцыент заражальнасці каронавірусам злёгку зменшыўся да 64,2. Па дадзеных RKI на раніцу 3 кастрычніка, за мінулыя суткі ў краіне зафіксавана яшчэ 6164 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ад наступстваў заражэння сканалі яшчэ 9 чалавек.

За ўвесь час пандэміі ў краіне заразіліся каронавірусам 4 252 300 чалавек, з іх 93 786 чалавек памерлі.

Па стане на 2 кастрычніка ў Германіі цалкам вакцынаваны 64,6 адсотка насельніцтва, мінімум адну прышчэпку атрымалі больш за 68 адсоткаў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас