Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі Больш за чвэрць жыхароў ФРГ маюць міграцыйнае мінулае

Навіны Германіі Больш за чвэрць жыхароў ФРГ маюць міграцыйнае мінулае

13 кастрычніка 2021, 18:23 У свеце 1
Навіны Германіі Больш за чвэрць жыхароў ФРГ маюць міграцыйнае мінулае

У 2020 годзе ў Германіі жылі 21,9 мільёна чалавек з міграцыйным мінулым. Больш за траціну з іх прагаласавалі на выбарах у бундэстаг, высветліла статыстычнае ведамства.

 

У 2020 годзе ў Германіі пражывалі 21,9 мільёна чалавек (26,7 адсоткаў насельніцтва) з міграцыйнымі каранямі. Такія дадзеныя Федэральнае статыстычнае ведамства ў Вісбадэне прывяло ў пятніцу, 1 кастрычніка.

 

Звыш за траціну з іх (7,9 млн чалавек), з’яўляючыся грамадзянамі ФРГ, прагаласавалі на выбарах у бундэстаг, якія адбыліся тыднем раней. Гэта 13 адсоткаў ад агульнага ліку асобаў з правам голасу. Сярод выбарнікаў з міграцыйным мінулым больш за палову (4,7 млн чалавек ці 59 адсоткаў) нарадзіліся за межамі ФРГ і ў сярэднім жывуць у Германіі 31 год. Часцей за ўсё краінамі паходжання гэтых грамадзян з’яўляюцца Польшча (817 000), Казахстан (759 000) і Расія (700 000).

 

Як жыхары ФРГ з міграцыйным мінулым атрымалі грамадзянства Германіі

 

Грамадзянства Федэратыўнай Рэспублікі з нараджэння маецца больш чым у кожнага трэцяга (36 адсоткаў) жыхара краіны з міграцыйным мінулым, надзеленага правам голасу ў ФРГ. Яшчэ 32 адсоткі такіх асобаў сталі грамадзянамі Германіі ў выніку натуралізацыі, 31 адсотак – у сілу сва-йго статуту рэпатрыянта і каля 1 адсотка – у выніку ўсынаўлення.

У той жа час 3 адсоткі ўсіх асобаў з правам голасу ў ФРГ валодаюць грамадзянствам дзвюх краін. Часцей за ўсё другой дзяржавай выступае Польшча (17 адсоткаў), Расія (15 адсоткаў) і Італія (6 адсоткаў).

 

Колькі непаўнагадовых жыхароў ФРГ – з міграцыйнымі каранямі

 

Апроч 8,7 мільёна сталых замежнікаў, якія пражываюць у Германіі, права голасу на момант збору статыстыкі не бы-ло і ў 13,7 млн непаўнагадовых. 3,7 мільёна з іх маюць міграцыйнае мінулае і з’яўляюцца грамадзянамі Германіі, а 1,7 мільёна – выключна замежнымі грамадзянамі.

Па вызначэнні статыстычнага ведамства, жыхары ФРГ маюць міграцыйныя карані, калі яны ці хоць бы адзін з іх бацькоў не валодалі нямецкім грамадзянствам пры нараджэнні.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3517
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1316
Далучайцеся да нас