Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дар адчуваць, любіць і ведаць слова

Дар адчуваць, любіць і ведаць слова

7 кастрычніка 2021, 20:28 Культура 31
Дар адчуваць, любіць  і ведаць слова

У  Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася кніжная выстава пад назвай “Прывесці ў рух энергію сумлення”, прысвечаная  90-годдзю з Дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931-2016). Тут прадстаўлены шматлікія творы знанага літаратурназнаўца, фалькларыста і перакладчыка. Раздзелы экспазіцыі: “Слова роднае, жывое і свабоднае”,  ” Усё ж мы дойдзем, дойдзем, да Беларусі!”, “Звонкае сэрца паэта”,  ” Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы!”  раскрываюць жыццёвы і творчы шлях паэта.

Багатая літаратурная спадчына пісьменніка прадстаўлена зборам твораў  у  23 тамах, зборам лірыкі, раманам у вершах “Родныя дзеці”, паэмай ” Сказ пра Лысую гару”, зборнікам п’ес ” Начлег на буслянцы”, аўтабіяграфічнай аповесцю “Перажыўшы вайну”, літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі, кнігамі сатыры, вершамі для дзяцей і іншымі.

Паэзія Ніла Гілевіча прываблівала ўвагу кампазітараў А. Багатырова, Д. Смольскага, Э. Зарыцкага, Э. Ханка, Л. Захлеўнага, І. Лучанка.

Творы Ніла Гілевіча, перш за ўсё вершы і паэмы, а таксама літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя творы перакладзены на многія мовы свету.

За плённую літаратурную і грамадскую дзейнасць Ніл Гілевіч быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы Народаў, медалём Фр. Скарыны, балгарскім ордэнам Кірыла і Мефодзія 1 ступені, дзяржаўнымі ўзнагародамі Літвы і Украіны. Ніл Гілевіч стаў лаўрэатам дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1980) і міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева (1986).

У канцы свайго жыцця Ніл Сымонавіч Гілевіч быў уганараваны прэміяй  “За свабоду думкі” імя В. Быкава.

Падрыхтавала

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас