Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяці Міхася Шавеля

Памяці Міхася Шавеля

6 кастрычніка 2021, 22:53 Грамадства, Культура 95
Памяці Міхася Шавеля

13 верасня 2021 года пайшоў з жыцця Міхась Аляксандравіч  Шавель, тэатральны дзеяч і рэжысёр,заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000), сябра рады ГА “Беларускі фонд культуры…”

Творца  нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы  Вільянава Пружанскага раёна. У 1972 годзе ён скончыў рэжысёрскае аддзяленне беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў дырэктарам Пружанскага раённага  дома культуры, з 1974 года – у Берасцейскім абласным Доме народнай творчасці, старшым інспектарам кіравання культуры аблвыканкама, з 1976 года – памочнік намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкама. З  лістапада 1980  Міхась Аляксандравіч – дырэктар, а з 1995 года дырэктар і адначасова мастацкі кіраўнік Берасцейскага абласнога тэатра лялек.

Пад таленавітым кіраўніцтвам Міхася Аляксандравіча  тэатр  імкнуўся перш за ўсё ствараць спектаклі на аснове твораў нацыянальнай драматургіі. Дзякуючы М.А. Шавелю ў тэатры ўдала  ўвасоблены на сцэне творы Н. Мацяш, У. Ягоўдзіка, Г. Васілеўскай, Н. Тулупавай, У. Граўцова, І. Сідарука. Штогод тэатр паказваў звыш 300 спектакляў для юных гледачоў Берасця і Берасцейскай вобласці.

У 1995 г. Берасцейскі тэатр лялек разам з тэатрам драмы і музыкі (дырэктар А. А. Козак) выступілі арганізатарамі міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Белая Вежа”, які праходзіць штогод і стаў адным з буйнейшых і аўтарытэтных фестываляў Беларусі, візітоўкай Берасця. У 1996 г. М. А. Шавель абраны прэзідэнтам Беларускага цэнтра Міжнароднага саюза дзеячаў тэатраў лялек (УНІМА), які аб’яднаў работнікаў усіх тэатраў лялек Беларусі, а на базе Берасцейскага тэатра ўстаноўлена штаб-кватэра цэнтра. З 1995 г. узначальваў абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”, аўтар ідэі і адзін з арганізатараў правядзення штогадовага конкурсу “Берас-цейскія зоркі”.

У сакавіку 2014 года спадар  Шавель за таленавітае  і яскравае кіраўніцтва тэатрам атрымаў узнагароду “Натхненне” ад Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Выказваем спачуванне родным і калегам спачыўшага.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас