Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сяргей Законнікаў адзначыў 75-годдзе. Акурат у гэты дзень выйшла яго новая кніга

Сяргей Законнікаў адзначыў 75-годдзе. Акурат у гэты дзень выйшла яго новая кніга

29 верасня 2021, 17:27 Культура 98
Сяргей Законнікаў адзначыў  75-годдзе. Акурат у гэты дзень выйшла яго новая кніга

16 верасня адзначыў дзень народзінаў Сяргей Іванавіч Законнікаў – паэт, перакладчык і яркі публіцыст. Сябры прывезлі яму падарунак – яго новую кнігу паэмаў “Вечны пароль”.

“Юбілейныя 75 гадоў Сяргею Законнікаву. Паэту, якога яшчэ адзін паэт, старэйшы ягоны сябар Уладзімір Караткевіч, узнагародзіў сваім, атрыманым ад партыі і ўрада, ордэнам. А ўзнагарода ад Караткевіча куды вышэйшая, чым узнагарода ад партыі і ўрада – тым больш ад такога, як сёння, які пра паэта, што жыццё сваё прысвяціў Беларусі, ані словам не ўспомніў…” – напісаў Уладзімір Някляеў у Facebook.

 

Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16 верасня 1946 г. у вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта (1969). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна (1969-1970).

Пасля – літсупрацоўнік ушацкай раённай газеты “Патрыёт” (1970-1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972-1975).

З сакавіка 1975 г. – карэспандэнт, загадчык аддзела газеты “Чырвоная змена”, з кастрычніка 1975 г. – карэспандэнт газеты “Звязда”. З 1978 г. – інструктар, з 1979 г. – загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. – галоўны рэдактар часопіса “Полымя”. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і медалём. Сябар Саюза пісьменнікаў з 1977 г.

Працуе аглядальнікам газеты “Сва-бодныя навіны”.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета “Віцебскі рабочы”). У 1970 г. у калектыўным зборніку “Рунь” надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і летувіскіх паэтаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя. А. Куляшова (1982) за кнігу вершаў “Пакуль жыве мая бяроза”.

Аўтар кніг: “Бяседа” (1973), “Устань да сонца” (1976), “Пакуль жыве мая бяроза” (1981), “Вера, Надзея, Любоў” (1983),  “Сутнасць” (1987), “Вечная далеч” (1987), 6.  “Прысак часу”: вершы і паэмы (1986), “Заклінанне”: кніга паэзіі (1991), “Святая воля”: выбраная лірыка (1993), “Беларускае сэрца”: публіцыстычны роздум, эсэ (1993), “Вячэра пад райскім дрэвам”: падарожныя нарысы, дзённікі (1996), “Czarny koc Apokalipsy”: poemat (1996, 2006 – перавыданне) (польск.), “Лістам дарога запала…”: выбранае (2000), “Пътят на душата”: стихотворения и поеми (2002) (балг.) , “Гэта мы”: паэмы (2006), “Першы пацалунак”: сто вершаў пра каханне (2007), “Дол”: вершы і паэмы (2008), “Насустрач”: публіцыстыка, эсэ (2008)  і інш.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас