Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” НА ВУЛІЦАХ ГОРАДА!

“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” НА ВУЛІЦАХ ГОРАДА!

13 верасня 2021, 22:23 Культура 22
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” НА ВУЛІЦАХ ГОРАДА!

З мэтай папулярызацыі кнігі, а таксама для вывучэння сучасных дзіцячых зацікаўленняў і запытаў бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3” у рамках “Літфэсту па-лідску” запраасілі чытачоў наведаць выязную чытальную залу “Чытач на траве”, дзе чытанне стала прывабным, цікавым і карысным. Важна не выпусціць магчымасць даць дзецям прачытаць выдатныя кнігі, без якіх дзяцінства цяжка ўявіць.

Працягваюць прасоўваць кнігу сярод дзяцей і моладзі і супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 5”, якія даюць дзецям магчымасць сумясціць летні адпачынак і гульні на дзіцячай пляцоўцы з чытаннем. Займальныя конкурсы, віктарыны, вясёлыя і інтэлектуальныя гульні сабралі ў двары аднаго з дамоў мікрараёна Індустрыяльны г. Ліды не толькі дзетак, але і іх бацькоў. Дзеці пазнаёміліся з маляўнічымі часо-пісамі, новымі цікавымі кнігамі. Яны з цікавасцю слухалі апавяданні пра прыгоды, падарожжы, а таксама даведаліся шмат новага і пазнавальнага для сябе.

Разнастаіць баўленне часу дашкалят з ДУА “Яслі-дзіцячы сад № 37 г. Ліды” вырашылі супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая”. У летні перыяд дзеці ў дзіцячых садках праводзяць свой час на дварэ, на гульнявых пляцоўках. Многія сумуюць па кнігах, па добрых казках. Менавіта ў такія моманты на выручку дзетвары прыходзяць бібліятэкары з выдатнымі выданнямі, маляўнічымі, яркімі, а галоўнае – цікавымі, пазнавальнымі і павучальнымі.

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” юных жыхароў горада запрасілі разгадаць кніжную крыжаванку “Запытайкі???”. Пытанні для дзяцей былі на розныя тэмы: аб прыродзе, жывёлах і птушках, аб раслінах, грыбах, аб правілах бяспекі на дарозе і дома, здаровым харчаванні, спорце, аб літаратурных героях і казках. А адказаць на зададзенае пытанне дапамагалі кнігі, у якіх і трэба было знайсці правільны адказ.

Як вядома, галоўнай славутасцю горада Ліда з’яўляецца сярэднявечны замак XIV ст., у сценах якога праводзяцца захапляльныя рыцарскія турніры. Лідскі замак штодня прымае ў сваіх сценах гасцей і жыхароў горада. Вось і супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4” наведалі гэтае цудоўнае гістарычнае месца ў рамках “Літфэсту па-лідску”. Для работнікаў замка і турыстаў бібліятэкары правялі агляд літаратуры, якая змяшчае мноства інфармацыі пра горад Ліду, пазнаёмілі з мясцовай прэсай, якая можа распавесці гасцям аб штодзённым жыцці горада.

Адпачывайце летам разам з нашымі бібліятэкамі!

Адпачывайце разам з “Літфэстам па-лідску”!

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Далучайцеся да нас