Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Суд па справе аб ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне” прызначаны на 15 верасня

Суд па справе аб ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне” прызначаны на 15 верасня

7 верасня 2021, 12:43 Грамадства 35
Суд па справе аб ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне” прызначаны на  15 верасня

20 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбылася падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Прадстаўнікі ГА БНФ “Адраджэньне” прадставілі суду пярэчанні супраць зыску. Па выніках распарадчага пасяджэння суд пастанавіў прызначыць разгляд справы на 15 верасня.

Нагадаем, што падставай для узбуджэння судовай вытворчасці аб ліквідацыі адной з найстарэйшых грамадска-палітычных арганізацыяў краіны стаў зыск Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства ініцыявала ліквідацыю ГА БНФ “Адраджэньне” у сувязі з тым, што арганізацыя не выканала патрабаванняў пісьмовага папярэджання, якое было вынесена 14 ліпеня. Акурат у гэты дзень у офісе БНФ адбыўся ператрус, і з таго часу памяшканне арганізацыі застаецца апячатанае, уваход у яго недаступны.

Як паведаміў намеснік старшыні БНФ Юрась Меляшкевіч, падчас папярэдняй сустрэчы бакоў у Вярхоўным судзе прад-стаўнікі аб’яднання мелі магчымасць удакладніць падставы, якія Міністэрства юстыцыі палічыла дастатковымі для ініцыявання ліквідацыі арганізацыі, а таксама вы-класці свае пярэчанні супраць іх:

– Тут назіраецца яўная ўзгодненасць працы розных дзяржаўных органаў: пакуль міністэрства патрабуе ад арганізацыі нейкіх дакументаў, у офіс прыходзяць прадстаўнікі іншых службаў і тыя самыя дакументы забіраюць у межах свайго расследвання, да таго ж яшчэ і апячатваюць памяшканне. У выніку арганізацыі не толькі складана выканаць патрабаванні міністэрства юстыцыі, а нават па-просту няма звестак, якія дакументы следчы камітэт забраў у межах крымінальнага расследвання, а што з патрэбных Мінюсту дакументаў застаецца ў апячатаным офісе.

Намеснік старшыні ГА БНФ “Адраджэньне” Вадзім Саранчукоў, які выконвае абавязкі кіраўніка арганізацыі пакуль дзейны старшыня БНФ Рыгор Кастусёў застаецца пад вартай у СІЗА КДБ, бачыць выключна палітычны аспект справы аб ліквідацыі:

– Гэта частка планавай кампаніі па зачышчэнні любой актыўнасці, якая ёсць. Прад’яўляюць пэўныя прэтэнзіі, але насамрэч усе гэтыя прэтэнзіі базуюцца не на законе. “Часам не да законаў” – і ўсе дзеянні дзяржапарата з гэтым супадаюць, – сказаў палітык

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас