Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусы запусцілі бясплатны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы

Беларусы запусцілі бясплатны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы

25 жніўня 2021, 18:20 Мова 15
Беларусы запусцілі бясплатны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы

Грамадская кампанія “Годна” пачала моўнае шоў “Гоман”. Гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. 

Стваральнікі абяцаюць, што вы пачнеце вольна гаварыць па-беларуску, калі пройдзеце ўсе заняткі.

Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі. Ён ужо дасяжны на ютуб-канале: https://youtu.be/a7SRpOGBNSM Вядоўцы – Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін. Мэта праекта простая і складаная адначасова: зрабіць так, каб беларусы маглі воль-на карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі. З цягам часу з’явяцца 12 заняткаў. Публікаваць іх будуць на ютуб-канале “Годна”, таму раім падпісацца на яго ўжо цяпер, каб нічога не прапусціць: https://youtube.com/hodnaby. У межах курса сабрана самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры.

Анлайн-курс цалкам бясплатны, але для таго, каб усе 12 выпускаў выйшлі своечасова і атрымаліся якаснымі, арганізатары просяць падтрымкі. Вы можаце аформіць спонсарскую падпіску на ютуб-канал, чым вельмі дапаможаце праекту. Таксама для праекта “Гоман” створаны адмысловы акаўнт у тыктоку, дзе будуць публікаваць кароткія ўрокі: https://tiktok.com/@homanby.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас