Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
50 гадоў таму назад я зрабіў першы крок у якасці самадзейнага артыста

50 гадоў таму назад я зрабіў першы крок у якасці самадзейнага артыста

25 жніўня 2021, 18:16 Культура, ТБМ 8
50 гадоў таму назад я зрабіў першы крок у якасці самадзейнага артыста

У тыя часы, прыкладна на мяжы 60-70 гадоў, сугучна з новай навамоднай хваляй па гарадскіх задворках загучалі куплеты пад славутыя “тры гітарныя акорды”. Адпаведна гітара становіцца ўжо не проста музычным інструментам. Яна набывае нейкі своеасаблівы модны брэнд. Па ўсёй дзяржаве вельмі хутка расце колькасць вакальна-інстументальных ансамбляў, дзе галоўным музычным інструментам з’яўляецца электрагітара. Вялікую папулярнасць набываюць вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”. Аснову рэпертуару гэтых славутых калектываў складаюць музычныя творы на вершы менавіта беларускі паэтаў. Дзякуючы гэтаму, беларуская мова набывае “другое дыханне” і папулярнасць.

Быць музыкантам-гітарыстам становіцца вельмі прэстыжна, яны папулярныя, іх абавязко-ва ведаюць у моладзевым асяродку. Кожны юнак, каб адпавядаць адпаведнаму ўзроўню ўсеагульнага захаплення павінен быў вельмі добра ведаць папулярныя на той час музычныя калектывы, разбірацца, дзе бас-гітара, а дзе сола-гітара і гэтак далей.

У пачатку 60-х гадоў у горад Шклоў быў размеркаваны выкладчыкам у  музычную школу Віталь Бабчанка. Віталь Аляксеевіч, як апантаны музыкай чала-век, у адпаведнасці з духам таго часу, стварае эстрадны музычны калектыў пры клубе “Чырвоны Кастрычнік” папяровай фабрыкі “Спартак”.  Клуб “Чырвоны Кастрычнік” арганізоўвае рэгулярныя танцавальныя вечарыны, дзе гучаць сучасныя музычныя творы. Невялікі калектыў хутка становіцца папулярным у Шклове. Амаль у кожным гарадскім культурніцкім мерапрыемстве абавязкова прымае ўдзел навамодны ансамбль з бліскучымі гітарамі і элекрамузычным абсталяваннем. 

У 1971-1972 гадах у складзе музыкантаў-гітарыстаў калектыва быў і аўтар гэтых радкоў.  Добра памятаю, з якім вялікім імпэнтам праводзіліся рэпетыцыі, як усе ўдзельнікі  хваляваліся перад кожным выступленнем. Безумоўна, галоўным завадатарам быў менавіта яго кіраўнік. Віталь Аляксеевіч пісаў музыку, рабіў аранжыроўкі, вучыў нас музычнай грамаце і вельмі строга патрабаваў ад нас дасканалага выканання партытуры. Высокі ўзровень і дасканаласць выканання музычных твораў пасадзейнічалі таму, што ансамбль быў запрошаны ў Менск для запісу на рэспубліканскім радыё.

Потым была вучоба ў Беларускай сельгасакадэміі, дзе мяне таксама запрасілі ў факультэцкі ансамбль народных інструментаў. Спачатку гэта была гітара, а потым домбравы кантрабас. Пад час вучобы, акестр быў узнагроджаны Дыпломам Упраўлення культуры Магілёўскага абылвыканкама. Дадаткова, разам з аднагрупнікам Генадзіем Івановым, мы пад гітару спявалі дуэтам ў факультэтскай агідбрыгадзе. Дэканат падтрымліваў актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, і гэта на ўвесь час вучобы забяспечыла мне месца ў інтэрнаце. 

Калі пачалася праца ў Шклоўскай райсельгастэхніцы, зноў давялося ўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці на прадпрыемсве. Тут быў створаны ансамбль пад кіраўніцтвам Алега Скарахода. На гэты раз маім інструментам становіцца бас-гітара. Ансамбдь прымаў удзел у разнастайных святочных вечарынах, агульнагарадскіх мерапрыемстваў і нават запрашаўся на вяселлі.

Агулам, больш як два дзесяцігоддзі, мне даводзілася быць далучаным да мастацтва. Пра свой удзел у мастацкай самадзейнасці засталіся самыя найлепшыя ўспа-міны. Далучэнне да мастацтва дазволіла зразумець усю яго прыгажосць, тое, што яно здольна вылечыць, здольна абудзіць у душы цудоўныя і моцныя пачуцці. І галоўнае – праз творчасць яшчэ больш умацаваўся гонар за сваю Радзіму.

“Жыццё кароткае, шлях мастацтва доўгі”, – прамовіў вялікі старажытнагрэцкі мысляр і заснавальнік медыцыны Гіпакрат. Ужо ў 16 стагоддзі. В. Гётэ паўтарыў гэтую думку ў сваёй трагедыі “Фаўст”, сказаўшы, што “мастацтва даўгавечнае, а жыццё наша кароткае”. Сэнс дадзеных выслоўяў заключаецца ў тым, што, нягледзячы на тое, што кожны чалавек смяротны, плён яго розуму, духу і душы жывуць вечна.

Алесь Грудзіна,

Шклоўская арганізацыя ТБМ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5421
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара
Грамадства

На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара

20 мая 2021, 00:3716
Далучайцеся да нас