Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вытанчаныя дамы і галантныя кавалеры сабраліся ў аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна на свяце “Маёнтак Дамбавецкага запрашае… на шляхецкі баль!”

Вытанчаныя дамы і галантныя кавалеры сабраліся ў аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна на свяце “Маёнтак Дамбавецкага запрашае… на шляхецкі баль!”

24 жніўня 2021, 19:32 Культура 22
Вытанчаныя дамы і галантныя кавалеры сабраліся ў аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна на свяце “Маёнтак Дамбавецкага запрашае… на шляхецкі баль!”

Селета ў сядзібе Аляксандра Дамавецкага адбыўся сапраўдны баль, у якім прынялі ўдзел жанчыны ў прыгожых строях, мужчыны ў строгіх касцюмах. Былі танцы, гульні ў шарады і фанты, дэкламацыя лірычных вершаў. Прыняць удзел у забавах мог любы госць свята.

Пары кружыліся ў вальсе, танцавалі паланэз, завіхаліся ў кадрылі. Пад класічную музыку ў жывым выкананні калекты-ва скрыпачоў “Славяначка” ўдзельнікі балю вялі свецкія гутаркі, адпачывалі ў гульнёвым і чайным салонах. Сапраўдным упрыгожаннем балю стаў калектыў “Эпатажны блюз” Наваельненскага Дома культуры, удзельнікі якога правялі майстар-клас, дзе танцавалі пад рытмы полькі, кацільена і  нават сіртакі.

Працавала выстава жаночых аксэсуараў “Вытанчаная мода”, дзе можна было ўбачыць вінтажныя ўпрыгожванні – завушніцы, каралі, пярсцёнкі; таксама сумачкі, заколкі, пудэлкі, вееры…

На працягу свята працавала фотаэкспазіцыя “Замкі і палацы Беларусі”, былі арганізаваны фотазоны.

Адным з цікавых момантаў балю стала дэфіле ў капелюшах. Якіх толькі іх тут не было: з футра, воўны, тканіны, аздобленыя кветкамі і стужкамі, пер’ем і бліскучымі камянямі. Дамы вельмі артыстычна прадэманстравалі ў дэфіле галаўныя ўборы і атрымалі бурныя апладысменты ад гледачоў.

Амаль дзве гадзіны балю праляцелі, як дзве хвіліны! Мелодыі вальса і паланэза яшчэ доўга будуць гучаць у думках прысутных.

Алена Габіс,

метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас