Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Помнік Ігару Лучанку

Помнік Ігару Лучанку

24 жніўня 2021, 22:32 Грамадства, Культура 42
Помнік Ігару Лучанку

На Алеі славы Усходніх могілак адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка народнаму артысту Беларусі і СССР, кампазітару Ігару Лучанку. Дата была абрана невыпадкова: 6 жніўня споўнілася 83 гады з дня народзінаў знакамітага творцы, які пайшоў з жыцця ў лістападзе 2018-га.

З прамовамі, што падкрэслівалі значнасць асобы кампазітара, успамінамі пра яго выступілі міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, удава Лучанка – Аляксандра Рыгораўна, пісьменнік Уладзімір Ліпскі – аўтар грунтоўнай дакументальнай аповесці пра Лучанка “Басанож па зорках”, старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч, заслужаны артыст Беларусі Уладзіслаў Місевіч, што быў у складзе “Песняроў” Уладзіміра Мулявіна, і інш.

Унёсак І. Лучанка ў скарбніцу нацыянальнай культуры пераацаніць немагчыма: ягоныя песні сталі сімвалам эпохі, яе пазнавальнымі знакамі.

Выява Ігара Лучанка таксама атрымалася надзвычай музычнай. Бы крылы кампазітара, застылыя ў паветры, “лётаюць” ноты яго песні “Мой родны кут”, дзе ўваспеты радкі Якуба Коласа. Дый сам пастамент нагадвае абрысы раяля: гэты інструмент стаяў і ў хатнім кабінеце творцы, і ў працоўным – у Беларускім саюзе кампазітараў, які Лучанок узначальваў цягам 38 гадоў, з 1980-га і да сваёй смерці.

Музычным было і адкрыццё помніка: творы кампазітара выканалі Харавы ансамбль Concertino (мастацкі кіраўнік – Аляксей Снітко), што існуе пры Беларускім саюзе кампазітараў, саліст Маладзёжнага тэатра эстрады Аляксандр Саванец…

 Паводле Надзеі БУНЦЭВІЧ,

 “Культура”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Памяці Арнольда  Міхневіча
Навука

Памяці Арнольда Міхневіча

14 верасня 2021, 18:5713
Далучайцеся да нас