Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пра адметныя мясціны Пастаўшчыны

Пра адметныя мясціны Пастаўшчыны

18 жніўня 2021, 17:20 Выданні 95
Пра адметныя мясціны Пастаўшчыны

Ігар Пракаповіч, які жыве ў Паставах і працуе настаўнікам, – адзін з самых таленавітых і цікавых пісьменнікаў і краязнаўцаў Віцебшчыны, які шмат гадоў даследую родную Пастаўшчыну і суседнія раёны.

Даследчык напісаў і выдаў дзесяткі кніг па гісторыі Пастаўскага краю і Мядзельшчыны. Сферы зацікаўленняў даследчыка – найперш геаграфія (геамарфалогія, лімналогія, тапаніміка, ландшафтазнаўства), лакальная гісторыя (даславянская гісторыя рэгіёна, старажытныя гандлёвыя шляхі, археалагічныя помнікі, германскія ўмацаванні і пахаванні на лініі фронту Першай сусветнай вайны, гістарычныя мясціны Пастаўшчыны і Мядзельшчыны, гісторыя асобных населеных пунктаў, літаратурная работа і журналістыка, педагогіка (тэорыя і практыка), бардаўская песня, вандроўкі і фатаграфія.

Нядаўна ў Менску ў выдавецтве “Беларусь” з друку выйшла чарговая кніга Ігара Пракаповіча. Выданне мае назоў “100 адметных мясцін Пастаўшчыны”. “Падарожная кніжыца” Пастаўшчыны змяшчае апісанне 100 найбольш цікавых мясцін раёна, якія могуць прывабліваць падарожнікаў і турыстаў. Значная частка аб’ектаў – гэта невядомыя або недастаткова вядомыя помнікі прыроды, гісторыі, культуры, якія аўтар збіраў і вывучаў каля 30 гадоў. Тым больш, што Пастаўшчына – адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў Беларусі, у якім прыродныя дзівосы спалучаюцца з помнікамі і таямніцамі мінулых гадоў.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас