Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У вёсцы Будзілаўка адкрылі помнік рэпрэсаваным у сталінскія часы

У вёсцы Будзілаўка адкрылі помнік рэпрэсаваным у сталінскія часы

12 жніўня 2021, 07:02 Грамадства 17
У вёсцы Будзілаўка адкрылі помнік рэпрэсаваным у сталінскія часы

Галоўнай падзеяй свята вёскі Будзілаўка, што на Бягомльшчыне, стала адкрыццё памятнага знака ахвярам рэпрэсій. Гэта стала працягам справы па ўвекавечанні памяці загінуўшых землякоў, распачатай доктарам гістарычных навук, прафесарам Мікалаем Печанем. Менавіта яму належыць ідэя ўстаноўкі помніка і пасадкі бярозавага гаю, паведамляюць “Родныя вытокі”. Мікалай Печань сабраў звесткі аб сваіх рэпрэсаваных родных і аднавяскоўцах, з’ездзіў у Оршу, прывёз зямлю з Кабыляцкай гары, дзе ў гады рэпрэсій было расстраляна больш за 20 тысяч чалавек. Унукі і праўнукі тых, чые імёны запісаны на чорнай пліце, заклалі капсулу з зямлёй ля падножжа вялікага каменя. Пасля памінальнага набажэнства, якое адслужыў іерэй Аляксей Кушнярэвіч, памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Родныя вытокі.

Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас