Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках

У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках

12 жніўня 2021, 07:09 Грамадства 58
У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках

26 ліпеня ў Касцёле адзначаецца ўспамін святых Яўхіма і Ганны – бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, а напярэдадні ў касцёле Святой Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат) адбыўся парафіяльны фэст у гонар святой Ганны.

Гэтая нядзеля была асаблівай, паколькі стала першым у гісторыі Касцёла Днём дзядуляў, бабуль і пажылых людзей, устаноўленым Папам Францішкам.

– Мы збіраемся разам у святыні, каб праз нашу апякунку, святую Ганну, выпрасіць ласкі для парафіі, таму асаблівым чынам сёння ўзносім малітвы, просьбы і падзякі да Пана Бога,- зазначыў, вітаючы ўсіх удзельнікаў урачыстасці, пробашч Жодзішскай парафіі ксёндз Павел Калеснік.

 Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў Біскупскі вікарый Астравецкага дэканата і пробашч парафіі святых Касмы і Дам’яна ў Астраўцы ксёндз Юзаф Багдзевіч. Слова Божае прамовіў дырэктар Caritas Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч. У цэлебрацыі бралі ўдзел таксама святары з суседніх парафій: Вішнева, Войстама, Смаргоні і Солаў.

Звяртаючыся да вернікаў, ксёндз Андрэй звярнуў увагу на ролю старэйшага пакалення ў духоўный апецы над моладдзю; на нашых бабуль і дзядуляў, якія прыкладам свайго жыцця захавалі і перадалі веру нашчадкам.

Паколькі ў нядзелю 25 ліпеня адзначаўся ўспамін святога Крыштафа, які лічыцца апекуном кіроўцаў, маракоў, вандроўнікаў і пілігрымаў, у гэты дзень на заканчэнне святочнай літургіі адбылося дабраслаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў.

Тэкст і фота:

Віктар Ведзень, Catholic.by.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
Далучайцеся да нас