Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На сайце ЦУМа нарэшце з’явілася беларускамоўная версія

На сайце ЦУМа нарэшце з’явілася беларускамоўная версія

12 жніўня 2021, 06:48 Мова 192
На сайце ЦУМа нарэшце з’явілася беларускамоўная версія

Больш за паўгода пісьменніца і вялікая прыхільніца роднай мовы Зоя Доля ліставалася з кіраўніцтвам гандлёвай установы, каб на сайце ЦУМа з’явіліся звесткі па-беларуску. Спачатку адміністрацыя ўпарцілася, таму давялося нагадаць пра пастанову Савета Міністраў, якая абавязвае дзяржаўныя ўстановы прытрымлівацца моўнага рэгламенту ў інтэрнэце. Урэшце кіраўніцтва пагадзілася, і ўжо з траўня пачалася праца над беларускамоўнай версіяй сайта, распавяла спадарыня Зоя:

– У цяперашні час у іх там ужо ўся інфармацыя пададзена на беларускай мове. Адзінае, што яшчэ – гэта рэклама тавараў, якія яны прадаюць, рускамоўная. Але гэта пытанне часу. Мяркую, што ў бліжэйшы час яны ўжо і гэтыя звесткі будуць перакладаць на беларускую мову і падаваць на беларускай мове.

“Беларусізацыяй сайтаў” розных установаў Зоя Доля займаецца ўжо даўно. З яе досведу, варта часцей нагадваць адказным асобам пра абумоўленую заканадаўствам неабходнасць мець беларускамоўную версію сайтаў. Вядома, часам даводзіцца сутыкацца і з упартым супрацівам з боку кіраўніцтва, але часцей адміністрацыі пагаджаюцца. Варта толькі “даць штуршок”, і праблема будзе паспяхова вырашана, кажа Зоя Доля.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас