Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Майстар выражаў думку ў розных пластычных формах

Майстар выражаў думку ў розных пластычных формах

11 жніўня 2021, 19:04 Культура 10
Майстар выражаў думку ў розных пластычных формах

У менскім Палацы Мастацтваў у жніўні праходзіць выстава прац скульптара Аляксандра Іванавіча Лышчыка.

Аляксандр Лышчык нарадзіўся ў 1953 годзе ў Камянцы Берасцейскай вобласці. У 1983 годзе ён скончыў тэатральна-мастацкі інстытут.

Працаваў у галіне манументальнай і станкавай скульптуры, выкладаў скульптуру ў Акадэміі мастацтваў з 1985 па 1991 год. Творчая майстэрня члена Саюза беларускіх мастакоў Аляксандра Лышчыка была заснавана ў 1983 годзе.

 Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу помнікаў і манументальна-дэкаратыўных комплексаў, праявіў сябе ў розных жанрах: ад малых формаў – станкавай мініяцюры, пластыкі, да манументальных кампазіцый. Яго жаночым вобразам уласціва вытанчанасць формаў, грацыёзнасць.

Асноўным відам дзейнасці майстра з’яўлялася ліццё з бронзы па выплаўленых мадэлях. Творы А. Лышчыка знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Арабскіх Эміратах, Італіі, ЗША, Швецыі і іншых краінах свету.

На выставе прадстаўлены макет помніка князю Гедыміну, які быў створаны майстрам, але не ўвасоблены ў жыцці.

Акрамя скульптуры і малой пластыкі  на выставе дэманструюцца фотаздымкі выкананых скульптарам праектаў у Беларусі – Мемарыяла Менскіх брацкіх вайсковых могілак 1914-1918 года, помніка заснавальніку Камянца дойліду Алексе і іншыя.

Выстава прадстаўляе шырокаму колу гледачоў творчасць Аляксандра Лышчыка ва ўсёй яе разнастайнасці. Майстар пайшоў з жыцця ў 2011 годзе, але цікавасць да яго дзейнасці пашыраецца.

Эла Дзвінская,

фота аўтра.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас