Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе адкрылася майстэрня па ткацтве. Заходзьце – навучым

У Лідзе адкрылася майстэрня па ткацтве. Заходзьце – навучым

10 жніўня 2021, 08:45 Культура 25
У Лідзе адкрылася майстэрня па ткацтве. Заходзьце – навучым

У Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася майстэрня па ткацтве. Ідэя мець такую з’явілася ў 2010 годзе ў кіраўніка тады яшчэ цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” Алены Шчэлінай пасля таго, як установа з пасёлка Першамайскі пераехала ў Ліду ў адрамантаваны да рэспубліканскіх “Дажынак” будынак кінатэатра “Кастрычнік”.

Майстэрня па ткацтве была адкрыта, дзякуючы праекту “Умацаванне самабытнасці сельскіх раёнаў шляхам развіцця традыцыйных рамёстваў і турызму” Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-20 гады. Праца па яе стварэнні вялася з 2019 года.

За гэты перыяд былі набыты станкі, мэбля і швейныя машыны. Дзякуючы вяскоўцам, а асабліва жыхарам вёскі Збляны, супрацоўнікамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры за дзесяць гадоў назапашаны багаты тэарэтычны матэрыял па ткацтве і адвостраны навыкі гэтага рамяства. Вялікую практычную дапамогу аказаў лідзянін Яўген Маркевіч, якому сакрэты ткацтва раскрыла бабуля, а потым ён перадаў свой досвед іншым.

Пра гісторыю стварэння ў Лідзе майстэрні па ткацтве ўспаміналі на яе адкрыцці, а затым майстры прапанавалі гасцям ацаніць вынік сваёй шматгадовай працы. У майстэрні па ткацтве ў Лідзе – пяць ткацкіх станкоў. Усе яны выраблены лідскім майстрам па ўзорах тых, якімі карысталіся беларусы стагоддзі таму.

У інтэр’еры – тканыя палотны, абрусы, пакрывалы і ручнікі. Тут жа – прыклады белаўзорчатага ткацтва. Нагадаем, у 2018 годзе за рэалізацыю праекта “Ад мінулага ды сучаснага”, прысвечанага адраджэнню ўнікальных тэхнік шматнітавага ткацтва Панямоння, і стварэнне калекцый традыцыйнай і сучаснага нацыянальнага адзення калектыў Лідскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры быў уганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

lidanews.by.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас