Home
ТБМ

Ва Універсітэце імя Гілевіча прайшоў ператрус

Ва Універсітэце імя Гілевіча прайшоў ператрус

У прыватным Універсітэце імя Ніла Гілевіча прайшоў ператрус, паведаміў выканаўца абавязкаў рэктара Алег Трусаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. “Забралі некаторыя кнігі з бібліятэкі. Памяшканне апячаталі”, – напісаў ён. Універсітэт размешчаны ў раёне Менскага трактарнага завода на вул. Шчарбакова.

У 2017 годзе Менгарвыкан-кам зарэгістраваў Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў якасці структурнага падраздзялення “Таварыства беларускай мовы”. Неўзабаве быў зарэгістраваны статут ВНУ, згодна з якім навучанне студэнтаў у перспектыве павінна весціся па 56 спецыяльнасцях. Падчас “Вялікай размовы з прэзідэнтам” 1 сакавіка 2019 года, у якой удзельнічаў Алег Трусаў, Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў стварэнне ўніверсітэта.

– Тое, што вы там – гэта трэба пацікавіцца – універсітэт стварылі самі, не спадзеючыся ні на каго, – ну, гэта добра, – сказаў А. Лукашэнка. У той жа час ён папярэдзіў: 

– Толькі каб гэта быў, Алег, правільны ўніверсітэт. Ну мы ж з табой ужо пражылі нямала часу. Каб рускую мову паважалі і вывучалі.

У студзені кіраўніцтва ВНУ з-за сітуацыі ў краіне спыніла працэс падрыхтоўкі і зацвярджэння дакументаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі Міністэрства адукацыі на навучанне студэнтаў.

– Пасля падзей у жніўні 2020 года мы проста спынілі ўсе гэтыя справы, усе адносіны з Мінадукацыі, таму што няма сэнсу гэтым займацца, улічваючы сітуацыю ў краіне, – заявіў БелаПАН Трусаў. – Будзем чакаць лепшых часоў. Пакуль не зменіцца сітуацыя ў краіне, афіцыйна працягваць [працэс атрымання ліцэнзіі] – пустая справа, бо зразумела, што нічога мы не атрымаем. Але мы спадзяёмся на лепшае, можа, да канца года ўсё зменіцца, спадзяёмся на станоўчыя змены… Але праца ідзе, універсітэт працуе – пішам падручнікі. Плануем за гэты год напісаць тры падручнікі па германістыцы, а таксама выдаць беларускамоўны падручнік па паланістыцы, – сказаў в.а. рэктара.

belapan.by

Previous article Беларускамоўная "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванай версіі
Next article Яркая зорка ў музычнай прасторы Бацькаўшчыны

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915