Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Перамога ў намінацыі “Тэатральная лялька” на “Славянскім базары”

Перамога ў намінацыі “Тэатральная лялька” на “Славянскім базары”

4 жніўня 2021, 20:31 Культура 47
Перамога ў намінацыі “Тэатральная лялька” на “Славянскім базары”

З 15 па 18 ліпеня лідскія майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” з калегамі з Іўеўскага раёна мелі гонар прадстаўляць дэлегацыю Гарадзеншчыны на ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску.

Адметнасцю фестывалю стаў удзел у міжнародным свяце-конкурсе майстроў народнай цацкі і лялькі “Забава” супрацоўніцы аддзела рамёстваў і народнай творчасці Ірыны Дыдышкі.

–   У гэтым конкурсе змагалася ўпершыню, – дзялілася ўраджаннямі Ірына. – Акрамя прадстаўлення дамашняй калекцыі, трэба за пэўны тэрмін часу зрабіць практычную работу. Творчай задумкай стала батлеечная лялька: хітры і гарэзлівы чорцік, які накрыўся плашчом манаха. Вельмі прыемна, што журы высока ацаніла выстаўку лялек з дамашняй калекцыі. Гэта рэгіянальна-этнаграфічныя вобразы, міфалагічныя персанажы, батлеечныя лялькі. А вынікам спаборніцтва стала перамога ў намінацыі “Тэатральная лялька” – Дыплом І ступені! Усё так добра атрымалася, дзякуючы падтрымцы і дапамозе маіх калег!

Сёлета майстрыхі з Ліды здзіўлялі мясцовых жыхароў і гасцей горада асноўнымі накірункамі рэгіянальнага рамяства. Каля выстаўкі-кірмаша завіхалася майстар па ткацтве Валянціна Сільвановіч. Увагу людзей прыцягвалі традыцыйныя белаўзорыстыя ручнікі Панямоння, сурвэткі з карункамі, рознакаляровыя ходнікі, палатняныя мужчынскія і жаночыя сарочкі з тканымі ўзорамі, паясы, торбачкі, керамічныя цацкі, свістулькі і іншыя вырабы.

 

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас