Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Музыка, якая памнажае дабрыню, веру і святло

Музыка, якая памнажае дабрыню, веру і святло

4 жніўня 2021, 20:28 Культура 4
Музыка, якая памнажае дабрыню, веру і святло

Творчы вечар выдатнага беларускага кампазітара Аліны Іванаўны Безенсон, выкладчыка, члена праўлення Саюза кампазітараў, члена Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Шматгранны талент кампазітара быў прадстаўлены падчас выканання яе твораў  і знаёмства гасцей са шматлікімі музычнымі зборнікамі кампазітара, прадстаўленымі на выставе “Дарогай святла”.

Творчасць Аліны Безенсон ахоплівае розныя жанры: канцэрты для саліруючых  інструментаў з аркестрам, сімфанічныя  паэмы, кантаты, месы, камерна-інструментальныя  творы для фартепіана, домры, цымбал, скрыпкі  і  іншых  інструментаў. Асобае  месца  ў яе творчасці займае інструментальная і вакальная музыка для дзецей, а таксама харавая і камерная вакальная музыка: рамансы, песні, хоры, вакальные і харавые цыклы, духоўныя  гімны.

Творы Аліны Іванаўны вывучаюць у музычных школах і  каледжах, яны ўваходзяць у рэпертуар салістаў і калектываў  Беларускай дзяржаўнай  філармоніі, Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнага  акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, гучаць на канцэртных пляцоўках не толькі  нашай краіны, але  і многіх краін свету.

У вечарыне прынялі  ўдзел выканаўцы: Дар’я Баханко (цым-балы), Сафія Ткачэнка (скрыпка), Марыянна Бабіч і Аліна Чыжык (вакал) і сама кампазітар за фар-тэпіяна.

Як адзначалі госці мерапрыемства, творчыя суаўтары і сябры юбіляркі, Аліна Іванаўна з’яўляецца чалавекам дзіўнага  ўнутранага святла і фантастычнай працавітасці. Яна натхняецца прыгажосцю свету і прыроды, і стварае высокадухоўныя творы, выхоўвае высокую культуру ўспрымання музыкі. Яна супрацоўнічае з паэтамі і нясе слухачам боскую музыку і паэзію ў сваіх творах. Аліна Іванаўна Безенсон падзялілася ўспамінамі аб пачатку свайго творчага шляху і адказала на пытанні, якія цікавілі слухачоў.

– Я рада, што выстава маіх нотных зборнікаў цягам месяца была прадстаўлена  ў найбуйнейшай бібліятэцы нашай краіны, і таму з вялікім хваляваннем і радасцю прыйшла на вечарыну са сваімі сябрамі-выканаўцамі, а таксама навучэнцамі Рэспубліканскага каледжа па музыцы і выяўленчым мастацтве і студэнтамі Беларускай Акадэміі музыкі.

– Аліна Іванаўна, раскажыце, калі ласка, пра Ваш жыццёвы і творч шлях.

– Я нарадзілася ў горадзе Ваўкавыску ў 1971 годзе. Калі мне было пяць гадоў, мае бацькі ўбачылі аб’яву, пра тое, што прадаецца піяніна, і набылі гэты чэшскі інструмент. Пазней я грала на ім і сачыняла сваю музыку.  З братам Віктарам і сястрой Аленай  мы ладзілі канцэрты, падбіралі папулярныя мелодыі, калі яшчэ не ведалі нот. Тады мы захапляліся Ю. Ля-вонцьевым, А. Пугачовай, “Боні-М”, “Задыякам”, “Арабескамі”. Маёй лепшай марай было навучыцца граць на фартэпіяна.

Калі мне было 10 гадоў, я запісалася ў музычную школу, займалася па класе домры, асвоіла  акардэон, а пазней, калі выкладчыца даведалася, што ў нас дома ёсць інструмент, я перайшла ў клас па фартэпіяна.

У Гарадзенскім музычным вучылішчы я займалася па класе домры ў Ядвігі Эдуардаўны Сергіенкі. Пазней асновы кампазіцыі вывучала ў вядомага чалавека – Андрэя Васільевіча Бандарэнкі, які цяпер з’яўляецца святаром, протаіерэем. Яго словы выклікалі ў мяне ў душы глыбокае хваляванне! Неўзабаве я зразумела, што не магу жыць без складання музыкі і буду паступаць толькі на кампазітарскае аддзяленне.

– Нагадайце, калі ласка, Вашыя раннія творы.

– Адзін з іх, аматарскае дзіцячае сачыненне “Гоман Нёмана”, напісанае мной у 15 гадоў, выконваецца і зараз у музычных школах і каледжах краіны.

– Адным з Вашых выдатных выкладчыкаў у Беларускай Акадэміі музыкі быў нядаўна спачылы прафесар Андрэй Юр’евіч Мдзівані…

– Андрэй Мдзівані – гэта найсвятлейшы, наймудрэйшы, глыбока веруючы чалавек, які знаходзіў тонкі, індывідуальны падыход да сваіх вучняў. Ён патрабаваў ад нас высокамастацкіх твораў. Паводле яго слоў, у музыцы можна дараваць усё, акрамя нуды. Такім чынам, трэба было абуджаць эмоцыі слухача: прымушаць плакаць, радавацца, смяяцца.

Я ўдзячная за ўсё свайму выкладчыку і выступіла з прамовай у момант развітання з ім …

– У Вашым рэпертуары шмат твораў для дзяцей.

– Твор “Пасля дажджу” я напісала для свой дачкі Веранікі, якая скончыла музычную школу па класе скрыпкі.

– Вы напісалі мноства харавых твораў, кантаты, сімфанічныя паэмы: “Hosanna in exelsis”, “Набліжэнне. Стварэнне музыкі патрабуе вялікай працы.

– Мелодыя нараджаецца імгненна, але  каб скласці нотныя партытуры для розных інструментаў  і сабраць нотныя зборнікі, патрабуюцца дзесяткі гадзін працы за камп’ютарам.

– Аліна Іванаўна, Вы супрацоўнічаеце з паэтамі, ства-раеце песні і вакальныя цыклы, знаходзіцеся ў творчым саюзе са скрыпачамі і флейтыстамі, пішаце творы для домры, віяланчэлі, кларнэта і габоя, Вы пашырылі рэпертуар цымбалістаў, выпусцілі мноства нотных зборнікаў, дзеліцеся велізарнай творчай энергіяй!

– Мною былі напісаны ў свой час харавыя творы на вершы нашых класікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, а таксама Мар’яна Дуксы.

Я пішу музыку на вершы Лізаветы Палеес, Ірыны Карнавухавай, Галіны Усічэнкі, Алы Ткачэнкі і іншых маіх любімых аўтараў.

– А хто самыя блізкія слухачы ў Вашай сям’і?

– Гэта мае дзеці – сын Уладзіслаў і дачка Вераніка.

– Дзякуем Вам за выдатную музыку, якая вядзе да дабра, святла і памнажае веру!

Гутарыла  Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Далучайцеся да нас