Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
27 ліпеня -31-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўныма суверэнітэце Беларусі

27 ліпеня -31-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўныма суверэнітэце Беларусі

4 жніўня 2021, 23:20 Грамадства 200
27 ліпеня -31-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўныма суверэнітэце Беларусі

Дзясяткі тысяч дэманстрантаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчы перад Домам ураду ў Менску. Такім быў 1990 год, у якім 27 ліпеня была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Пра значэнне гэтага дакумента гаварыў год таму назад на пасяджэнні клуба імя Вітаўта Вялікага былы дэпутат Вярхоўнага савета ХІІ склікання Лявон Баршчэўскі:

– Яна дала аснову, магчымасць працаваць. У нас пасля год фактычна аказаўся, год калі мы маглі ўжо мець напрацоўкі па самых важных пунктах: па незалежнай банкаўскай сістэме, эканоміцы, закон аб грамадзянстве распрацавалі, аб адукацыі самастойныя законы. Мы атрымалі гэты год і 25 жніўня мы былі намнога больш гатовыя да таго, каб дэ-юрэ афармляць незалежнасць 25 жніўня 1991 года, чым 27 ліпеня 1990 года, бо ў нас ужо была напрацавана база.

Праз год 27 ліпеня было абвешчана выходным днём, дзяржаўным святам – Днём незалежнасці.

Памяняліся часы і прыярытэты, але беларусы працягваюць шанаваць і адзначаць 27 ліпеня. Так, на працягу дзесяцігоддзяў 27 ліпеня з года ў год адзначаецца грамадскасцю Лідчыны. І выклікаюць толькі здзіўленне спробы прынізіць значэнне гэтай даты, з якога боку гэтыя спробы не пачыналіся б.

27 ліпеня было ў нашай гісторыі, у гісторыі ды памяці народа і застанецца.

Я. Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На фестывалі-кірмашы "Кераміка Крэва"
Культура

На фестывалі-кірмашы "Кераміка Крэва"

15 жніўня 2025, 09:1713
Далучайцеся да нас