Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Помнікі ў бронзе і ва ўспамінах

Помнікі ў бронзе і ва ўспамінах

29 ліпеня 2021, 07:07 Выданні 61
Помнікі ў бронзе і ва ўспамінах

Многія грамадскія актывісты, супрацоўнікі бібліятэк і ўдзячныя чытачы наведалі гэтым летам Вушаччыну ў сувязі з адкрыццём помнікаў Рыгору Барадуліну і Васілю Быкаву на са-браныя народныя сродкі.

А на кніжных паліцах з’явіўся восьмы выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Рыгора Іванавіча Барадуліна, над якім шчыравала Наталля Аляксееўна Давыдзенка. Восьмы том выйшаў у Смаленску ў “Інбелкульце” накладам  60 асобнікаў за сродкі аўтара-ўкладальніка, з дапамогай  А. Пашкевіча, Г. Роліч,  І. Дабрыян.

Новы выпуск  ахоплівае 1996-97 гады, у якіх актыўна праяўлялася грамадская, творчая і выдавецкая дзейнасць Рыгора Барадуліна. У гэты перыяд ён удзельнічаў у соймах і з’ездзе БНФ, у працы ПЭН-цэнтра, у канферэнцыі “Улада і свабода слова”, у Міжнародных форумах. У траўні 1996 года паэт ездзіў  у Германію, пабачыў Музей Гутэнберга ў Франкфурце-на-Майне, Марбургскі і Гесенскі ўніверсітэты. Было шмат паездак і па роднай Беларусі. Наведваў Рыгор Іванавіч Віцебск, Наваполацк і Полацк, выязджаў на здымкі па Вушаччыне. У той час быў зняты фільм пра Рыгора Барадуліна ” Евангелле ад Мамы.”

Шмат часу і сіл паэта займала перакладчыцкая праца. У лістападзе 1996 г. Рыгора Іванавіча звольнілі з працы. Нарасталі праблемы ў кнігавыдавецкай справе. Падалі тыражы, шалелі цэны. І ўсё ж моцным жаданнем было падтрымаць беларускасць хоць у такіх умовах.

Творчым набыткам тых гадоў стаў зборнік выбраных вершаў  “Слаўлю чысты абрус”, 1-шы том Збору твораў, неардынарды зборнік ушацкіх прыпевак “Здубавецце”, кніга для дзетак ” Ішоў коця па канапе”. У траўні 1997 года Рыгор Барадулін быў узнагароджаны ордэнам Трох зорак Латвійскай Рэспублікі. У восьмы том часткова ўвайшлі вершы і прысвячэнні, якія не друкаваліся ў зборніках. Даследчыцкая і рэдактарская праца Наталлі Давыдзенкі па захаванні і апублікаванні “Дзённікаў і запісаў” вельмі каштоўная.

Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас