Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каля замка на Купалу

Каля замка на Купалу

21 ліпеня 2021, 23:44 Культура 55
Каля замка на Купалу

10 ліпеня, жыхары Лідскага рэгіёна і яго госці адзначылі Купалле – старажытнае народнае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, росквітам прыроды і прыходам летняй цеплыні.

Месцам правядзення раённага свята абрана адкрытая пляцоўка ля паўднёвай сцяны Лідскага замка. Тут працавалі выстаўкі, выязны гандаль, ладзіліся дзіцячыя забавы.

У 19 гадзін у рамках правядзення культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец” мерапрыемства адкрыла фальклорна-абрадавае прадстаўленне “Каля замка на Купалу”, падрыхтаванае Лідскім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці.

Прайшлі конкурс дзявочай прыгажосці “Купалінка-2021”, пляценне і пусканне вянкоў на ваду, пошук папараць-кветкі і, канешне ж, купальскае вогнішча. 

Прадстаўленне аздобілі канцэртныя нумары сталічных калектываў – фольк-бэнда “Неруш”, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнай групы “Купалінка”, а таксама артыстаў Лідчыны.

А ў 23 гадзіны свята прадоўжылася ў самім замку. Гледачоў чакала сапраўднае шоў з піратэхнічнымі і светавымі эфектамі. Канцэртную праграму, падрыхтаваную заслужаннай артысткай Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай, дапаўнялі выступленні груп “BYCITI”, “LAS VEGAS”, “PROвокация”, Кірыла Арцёменкі, Ганны Благавай, DANCE-праект (г. Мінск).

Канцэрт-дыскатэка доўжыўся да 3 гадзін ночы.

Лілея Лапшына.

lidanews.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3215
Далучайцеся да нас