Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Александрыя сабрала сяброў

Александрыя сабрала сяброў

21 ліпеня 2021, 23:36 Культура 19
Александрыя сабрала сяброў

Рэспубліканскае свята “Купалле” прайшло ў аграгарадку Александрыя.

Ужо з раніцы на святочнай пляцоўцы было шумна, весела і цікава. Месца сустрэчы тое ж – маляўнічая лугавіна на беразе Дняпра – з аднаго боку аграгарадок Александрыя Магілёўскай вобласці, з другога Копась – Віцебскай. У фестывальнай праграме шмат цікавых мерапрыемстваў. Для зручнасці гасцей працавалі некалькі прапускных пунктаў, на ўваходзе ў святочную зону размешчаны абменнікі, камеры захоўвання, інфармацыйныя паказальнікі.

Стартавала свята а 11 гадзіне. Удзельнікаў і гасцей свята павіталі віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка і губенатар Леанід Заяц.

На малой сцэне свята распачалося канцэртам “Галасы будучыні”. Звонкія галасы выхаванцаў прадзюсарскіх цэнтраў “Прыступкі”, “Анёлы дабра”, заслужанага аматарскага калектыва Беларусі тэатра-студыі “Вясёлка”, Магілёўскай абласной філармоніі былі чутны ўжо на падыходах да фестывальнай тэрыторыі. Наогул музыка, спевы гучалі з усіх бакоў. Народныя, фальклорныя, эстрадныя мелодыі накладваліся адна на адну. Настрой стваралі абрадавыя творчыя калектывы і групы, пераможцы і ўдзельнікі абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”, конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”. У канцэрце “Люблю Беларусь” сваю творчасць дэманстравалі азербайджанцы, беларусы, казахі, карэйцы, малдаване, украінцы, цыганы – прадстаўнікі усіх тых нацыянальнасцяў, якія жывуць і працуюць у Беларусі.

Адной з навінак гэтага года стала прэм’ера мюзікла “Вянок на вадзе” ад Магілёўскай абласной філармоніі.

– Свята ў Александрыі вяртае нас да спрадвечных беларускіх традыцый. Кірмаш, гульні, песні – усё, як было ў нашых продкаў. І зараз мы працягваем гэтую традыцыю, адаптуючы яе пад наша жыццё. У мюзікле мы вырашылі спыніцца на прыгожай і загадкавай гісторыі кахання, – распавяла мастацкі кіраўнік філармоніі Алёна Беланожка.

Праграма гала-канцэрта, на якім прысутнічаў Прэзідэнт краіны, была сфарміравана сёлета па заяўках жыхароў Александрыі. У ёй  – Прэзідэнцкі аркестр, Канстанцін Масковіч, Сярога, Алег Газманаў, Алёна Ланская, Жанет, Вікторыя Алешка, Уладзімір Громаў, Настасся Масквіна, групы “Беларусы”, “Верасы”, ансамблі “Песняры”, “Сябры” і іншыя. Партэр, дарэчы, складаў 3 тысячы месцаў.

Сёлета сімвалам рэспубліканскага свята абраны ручнік, які цалкам раскрывае самабытную культуру беларускага народа і сімвалізуе адзінства славянскай культуры. Адна з галоўных купальскіх пляцовак – выстава-кірмаш “Ручнiк Народнага Адзiнства”. Ткачыхі на аўтэнтычных станках XVIII-XIX стагоддзяў праводзілі майстар-класы па вырабе ручнікоў з узорамі і вышыўкай. Магілёўскую вобласць прадстаўляла адна са старэйшых ткачых – народны майстар з Хоцімска Таццяна Кавалёва. Аляксандра Кухціна з Быхава – яшчэ малады, але ўжо перспектыўны майстар. У яе можна павучыцца асновам ткацтва на перасовачным ткацкім станку. У экспазіцыях – ручнікі кожнага рэгіёна, у тым ліку работы ўдзельнікаў і пераможцаў абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці “Ручнік як шлях жыцця чалавека”. Спаборніцтва праходзіла на працягу года і завершылася на свяце. Наогул, ручнікоў сёлета было тут вельмі багата. Свае творы прадстаўлялі каля 800 удзельнікаў.

Паводле Нэлі ЗІГУЛІ.

Фота аўтара.

zviazda.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Далучайцеся да нас