Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе адбылася святочная акцыя “Падары немаўляцi вышыванку”

У Лідзе адбылася святочная акцыя “Падары немаўляцi вышыванку”

15 ліпеня 2021, 23:21 Грамадства 14
У Лідзе адбылася святочная акцыя “Падары немаўляцi вышыванку”

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Лідскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” традыцыйна правёў акцыю “Падары немаўляці вышыванку”, у рамках якой мясцовыя актывісты наведалі радзільню нашага горада. Сёння тром нованароджаным малянятам былі падораны распашонкі з беларускай сімволікай.

– Акцыя “Падары немаўляці вышыванку” – частка шматступеннага праекта “Беларусь – крынiца натхнення”, – распавядае першы сакратар Лідскага РК ГА “БРСМ” Вольга Міхаловіч. – Штогод, 2 ліпеня, мы наведваем Лідскую радзільню, дзе віншуем жанчын са збыццём мацярынскага шчасця і ўручаем ім вырабы з нашай беларускай вышыўкай, якая з’яўляецца своеасаблівым абярэгам для чалавека. Традыцыя ўпрыгожваць сябе, свае хаты вышыванкамі дасталася нам ад нашых продкаў і нясе ў сабе адпаведны культурны код нацыі. Хай жа маленькія грамадзяне Беларусі растуць здаровымі і шчаслівымі!

Да віншавання далучылася загадчыца аддзялення абсервацыі і паталогіі цяжарных, лекар акушэр-гінеколаг Алена Кашыц, якая павіншавала маладых мам з нараджэннем дзетак, Днём Незалежнасці і пажадала здароўя ім і іх блізкім, святла і дабра.

Максім Кісялеўскі, lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас