Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Купалле рушыла па Беларусі

Купалле рушыла па Беларусі

15 ліпеня 2021, 23:47 Культура 35
Купалле рушыла па Беларусі

Аўтэнтычнае Купалле на “Запаведным востраве”

Аўтэнтычнае Купалле адсвяткавалі беларусы на аграсядзібе Алеся Цвіркі “Запаведны востраў”. Ладзілася імпрэза пры падтрымцы полацкага гурта  “Варган”. На свята завіталі госці не толькі з Глыбоччыны, але і з іншых гарадоў Беларусі, былі нават удзельнікі свята з блізкага і далёкага замежжа. Удзельнічала ў свяце і вядомая беларуская спявачка Кацярына Каланчук-Ваданосава, якая адпачывала ў гэты час на аграсядзібе:

– Даўно марылі прыехаць менавіта на Купалле. І ў прынцыпе, ведаеце, не расчараваліся!  Я думала, гэта будзе цесны паміжсабойчык апантаных людзей, а тут, аказваецца, столькі дасведчаных, столькі інтэлігентных, столькі тых, хто “ў тэме”. Вельмі прыемна!

Сваімі ўражаннямі ад “Купалля” ў аўтэнтычных традыцыях выказваюцца і іншыя прысутныя на свяце:

– Гэта цудоўнае месца, я тут бываю часта. Мне вельмі падабаецца. І наогул, нейкая такая сіла нараджаецца ўнутры, калі ты маеш магчымасць дакрануцца да вытокаў, успомніць абрады нашых продкаў. І калі не ведаеш іх, пабачыць, як гэта ўсё робіцца. І гэтая энергетыка вельмі каштоўная.

– На такім сапраўдным святкаванні Купалля я ўпершыню ваджу карагоды, гляджу на вогнішча. І таму мае ўражанні вельмі яскравыя і вельмі цікавыя.

Аграсядзіба “Запаведны востраў” вядомая на Глыбоччыне і па ўсёй Беларусі сваёй гасціннасцю, крэатыўнасцю гаспадароў, якія падтрымліваюць і развіваюць беларускія традыцыі. Таксама яна неаднаразова станавілася лепшай аграсядзібай Беларусі ў розных конкурсных намінацыях.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4020
Далучайцеся да нас