Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
3 ліпеня – дзяржаўнае свята і малітвы за Беларусь

3 ліпеня – дзяржаўнае свята і малітвы за Беларусь

15 ліпеня 2021, 23:37 Грамадства 55
3 ліпеня – дзяржаўнае свята і малітвы за Беларусь

3 ліпеня Беларусь афіцыйна адзначала Дзень Незалежнасці. Што праўда, розныя пласты насельніцтва прызнаюць за Дзень Незалежнасці аж пяць розных датаў, што для многіх дзіўна, а то і непрымальна, а на самай справе хутчэй сведчыць пра ўсебеларускае імкненне да гэтай, вынашанай у марах пакленняў, Незалежнасці.

Сёлета свята было “мірным”, калі парад, то парад сельгастэхнікі, калі ўзнагароды, то за мірныя працу і службу, калі песні, то на ўсе густы.

3 ліпеня слова “Незалежнасць” прагучала многія тысячы, а, можа, і мільёны разоў. Ну і добра, няхай пранікае ў душу кожнага, няхай будзіць самыя лепшыя пачуцці, няхай прымушае задумацца, што гэта такое, як яна нам дасталася, як яе трэба шанаваць і берагчы. Сёння воля народа – захаваць і зберагчы Незалежнасць.

Дапамажы нам Бог.

3 ліпеня ў Будславе ўрачыстай імшой, цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, завяршыўся традыцыйны фэст Маці Божай Будслаўскай.

Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі звярнуў увагу на тое, што “ў гэты дзень мы ўзгадваем важную падзею, дзякуючы якой гэтая краіна была вызвалена з-пад акупацыі, ад умяшальніцтва знешніх сілаў, распачаўшы адбудоўваць тое, што было разбурана, з надзеяй на лепшае жыццё ў будучыні. Таму кожны з нас адчувае абавязак узносіць гарачыя малітвы да Бога за ўсіх ахвяраў Другой сусветнай вайны: як вядомых, так і невядомых; як блізкіх нам, так і чужых”.

– Сёння асаблівым чынам я малюся за мір і згоду ў гэтай краіне, каб з Божай дапамогай і праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай удалося пераадолець, як кажа Папа Францішак, “культуру падзелу і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасці”. У цяперашні момант жыхары гэтай краіны маюць патрэбу прымірыцца паміж сабою, зноў сустрэцца адно з адным як браты, пераадолець нязгоду, якая іх падзяляе.

Неабходна ўмацаваць культуру міру, якую гэтая краіна ў вялікай ступені набыла на працягу стагоддзяў, і паказаць усяму свету, як абараніць этычныя і маральныя каштоўнасці, як абараніць уласныя сем’і, заснаваныя на гэтых каштоўнасцях, якія запэўніваюць ім будучыню”, – сцвердзіў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас