Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяці Леаніда Левановіча

Памяці Леаніда Левановіча

7 ліпеня 2021, 20:40 Грамадства 70
Памяці Леаніда Левановіча

12 чэрвеня 2021 года не стала беларускага пісьменніка Леаніда Кірэевіча Левановіча. Яму было 82 гады. Літаратар  нарадзіўся 14 верасня 1938 года ў вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і . У 1945-1952 гг. вучыўся ў Клеявіцкай сямігадовай  школе, якую закончыў на “выдатна”. Пасля паступіў у Магілёўскае культасветвучылішча.   Скончыўшы яго ў 1956 годзе, працаваў інструктарам Дзяржынскага раённага дома культуры Менскай вобласці (1956-1957), загадчыкам сельскага клуба ў вёсцы Гаўрыленка Касцюковіцкага раёна (1957-1958), дырэктарам РДК у г. Касцюковічы (1958). У 1957 годзе паступіў на завочнае аддзя-ленне факультэта журналістыкі БДУ. Служыў на Балтыйскім флоце і завочна вучыўся на журфаку БДУ (1958-1961). Пасля заканчэння службы перавёўся на стацыянар і ў 1963 годзе скончыў вучобу. Працаваў у газеце “Знамя юности” (1963-1965), у “Сельскай газеце” (1965-1969), у штотыднёвіку “ЛіМ”, у часопісе “Нёман”, затым загадваў аддзелам навукі часопіса “Полымя” (1974-1980). У 1980-1982 гг. працаваў галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1982 г. займаўся творчай працай. З 1984 па 2000 г. – рэдактар, ст. рэдактар, загадчык рэдакцыі збору твораў выдавецтва “Мастацкая літаратура”. З 2000 г. – на пенсіі.

Творчы дэбют адбыўся у1963 годзе апавяданнем “Русакова дарога”.У 1960-1970-я  гады выступаў як нарысіст. Значныя  творы пісьменніка – раманы “Зялёны трохкутнік” (1973), “Мадонна з кветкаю” (1976), “Якар надзеі” (1978), “Валанцёр свабоды” (1983), раманаў “Шчыглы” (1986), “Паводка сярод зімы” (1989), “Дзікая ружа…” (1993), зборніка  “Вяртанне ў радыяцыю” (1997), раманаў “Сіняе лета” (2005), “Бесядзь цячэ ў акіян” (2007), “Палыновы вецер” (2009).

З’яўляўся  ганаровым грамадзянінам Касцюковіцкага раёна. Вёў актыўную грамадскую працу: быў сябрам бюро секцыі прозы Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама намеснікам старшыні таварыства “Беларусь – Казахстан”. Таксама атрымаў вядомасць як драматург. Актыўна друкаваўся ў незалежных СМІ.

Узнагароджаны граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа (1999), прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005), дыпломам ІІІ ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2009 года” за кнігу прозы “Палыновы  вецер” (2009)

З вялікім смуткам пра зыход спадара Леаніда Левановіча выказаўся ягоны сябар, славуты празаік Эрнэст Ялугін.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

 журналіст- фрылансер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас