Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нацыянальную сімволіку забараніць немагчыма

Нацыянальную сімволіку забараніць немагчыма

7 ліпеня 2021, 21:03 ТБМ 14
Нацыянальную сімволіку забараніць немагчыма

Кожны народ мае асноўныя прыкметы: тэрыторыю засялення і мову. А калі народ становіцца нацыяй, то з’яўляецца нацыянальная сімволіка – герб і сцяг. Першая нацыянальная сімволіка ў Еўропе ўзнікла ў Францыі ў канцы ХVІІІ ст. пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі. На працягу ХІХ ст. сваю нацыянальную сімволіку распрацавалі і зацвердзілі ўсе вялікія дзяржавы Еўропы. Так, Аляксандр ІІІ зацвердзіў трыкалор у якасці расійскай сімволікі ў канцы ХІХ ст.

Пасля Першай Сусветнай вайны на палітычнай карце Еўропы з’явіліся новыя нацыі і новыя дзяржавы са сваімі нацыянальнымі сімваламі. Сярод іх і беларусы. Якраз у 1917 г. нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сцяг набыў сённяшні выгляд. А розныя варыянты герба Пагоня ўзялі беларусы і літоўцы, якія пэўны час жылі ў адной дзяржаве.

У 1918 г. беларусы ўпершыню абвесцілі пра сваю незалежнасць на сваёй этнічнай тэрыторыі і пад новай назвай. Сцяг, герб і мова сталі прыкметай беларускай нацыі, якая пачала актыўна фармавацца. Нягледзячы на Рыжскую дамову, што разарвала Беларусь на некалькі кавалкаў, інтэлігенцыя Заходняй Беларусі, у тым ліку і камуністы, прызнавалі сцяг і герб як сімвал будучай незалежнай Беларусі. Не забываліся пра нацыянальны сцяг і герб і жыхары Усходняй Беларусі. Але падчас сталінскіх рэпрэсій нацыянальныя памкненні былі кардынальна знішчаны, у тым ліку фізічна. Пасля вайны па загаду Сталіна ўсе савецкія рэспублікі павінны былі мець свае сцягі і гербы на аснове сцяга і герба Савецкага Саюза. Тым не менш, яшчэ ў часы перабудовы народы Усходняй Еўропы і СССР імкнуліся прапагандаваць свае гістарычныя нацыянальныя сімвалы і імі карыстацца.

Пасля распаду СССР у 1991 г. народы Савецкага Саюза, што стварылі незалежныя дзяржавы, адрадзілі сваю сімволіку без аніякай праблемы. Гэтая сімволіка была прызнана ў свеце. Беларусы і літоўцы мелі свае варыянты Пагоні, якія адрозніваліся.

Вярхоўны Савет Беларусі ХІІ склікання, які складаўся з людзей розных палітычных поглядаў і нацыянальнасцяў, 2/3 галасоў зацвердзіў нацыянальную сімволіку Беларусі як дзяржаўную. І нават падчас рэферэндуму 1995 г. больш за палову жыхароў Беларусі адмовілася падтрымаць новы варыянт постсавецкай сімволікі, прыдуманай недасведчанымі людзьмі. Таму невыпадкова пры кожнай магчымасці беларускія патрыёты ўнутры краіны і за мяжой падчас нацыянальных святаў карысталіся нацыянальнай сімволікай. Гэта працягваецца па сённяшні дзень. Таму любыя спробы пазбавіць беларускі народ нацыянальнай сімволікі і мовы толькі ўзмацняць палітычную актыўнасць грамадзян нашай краіны за сваю еўрапейскую тоеснасць.

Заява Сакратарыята ТБМ імя Ф. Скарыны ад 23.06.2021 г.    

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас