Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адлегласць аб’яднала нашчадкаў Вялікай Перамогі

Адлегласць аб’яднала нашчадкаў Вялікай Перамогі

7 ліпеня 2021, 07:37 Грамадства 14
Адлегласць аб’яднала нашчадкаў Вялікай Перамогі

Надоўга застануцца ў памяці маладога пакалення лідзян успаміны аб сустрэчы з удзельнікамі міжнароднага патрыятычнага аўтамаршу “Дарогамі сібірскай славы: Краснаярск – Брэст – 2021”, прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вай-ны.  На працягу двух дзён госці з Расіі знаёміліся з месцамі баявой славы горада Ліды і гістарычна-культурнай спадчынай.

Вучні 11-й лідскай школы таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з удзельнікамі экспедыцыі і прыняць удзел у адным знакавым мерапрыемстве. Нашчадкі Вялікай Перамогі, прадстаўнікі брацкіх народаў Расіі і Беларусі, аддалі даніну памяці подзвігу сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў каля вечнага агню на цэнтральнай плошчы горада. Мітынг сабраў прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў. Асаблівым і запамінальным ён стаў для дзяцей і падлеткаў.

Тое, што аўтамарш “Дарогамі сібірскай славы” спыніўся ў Лідзе не выпадкова, мы зразумелі, калі пачулі словы адзінай жанчыны аўтамарша – Лідзіі Коршунавай, маёра авіяцыі ў запасе, кіраўніка пошукавага атрада “Памяць”. Яна расказала аб тым, што мае прамыя адносіны да нашага горада: яе бацька ў 1941 годзе служыў у Лідзе і тут ён сустрэў першыя дні вайны, і імя Ліда яна атрымала не выпадкова – яе назвалі ў гонар нашага горада. Усё жыццё яна марыла ўбачыць горад, чыё імя носіць 60 гадоў. Лідзія Арцёмаўна падзялілася ўспамінамі свайго таты і паабяцала прывезці сваіх дзяцей і ўнукаў у наш горад. 

Хвілінай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць загінуўшых і ўсклалі да вечнага агню жывыя кветкі. Фінальным акордам мітынгу стаў удзел лідзян і расіян у разгортванні маштабнай копіі Сцяга Перамогі. Пад гукі “Дня Перамогі” палатно лунала хваляй і хвалявала сэрцы і дарослых, і дзяцей.

Хочацца адзначыць, што нягледзячы на вялікую адлегласць, якая раздзяляе Ліду і Краснаярск, нашчадкі Вялікай Перамогі і сёння разам. І гэта асабліва знакава і сімвалічна ў Год народнага адзінства.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 Б класа

сярэдняй школы № 11 г. Ліды

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5435
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас