Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цікавая кніга Стасі Наркевіч

Цікавая кніга Стасі Наркевіч

30 чэрвеня 2021, 21:48 Выданні 103
Цікавая кніга Стасі Наркевіч

Набыў  ў сталічнай кнігарні  кніжку з вельмі прываблівай назвай “Прывідаў пярсцёнак”, якая пабачыла свет у выдавецтва “Кнігазбор” у 2019 годзе.

Новы твор Стасі Наркевіч рознажанравы. У выданні змешчаны  аповесць, апавяданні, да-рожныя нататкі. У аўтаркі свой непаўторны стыль, лёгкая мілагучная беларуская мова…

Асабіста мяне вельмі ўразіла аповесць “Прывідаў пярсцёнак”, і апавяданні “Брат” і  “Раз-вітальны  “Вясельны”  вальс”.  Таксама зацікавілі нататкі “Дзівак з вакзала”, “Дарожны трыпціх” і “Разбіты востраў кахання”… Сюжэты сваіх твораў пісьменніца чэрпае з паўсядзённага жыцця і асабістых назіранняў. Наклад кнігі 200 асобнікаў.

Настасся Пятроўна Лазебная (Стася Наркевіч) нарадзілася 28 чэрвеня 1952 года ў вёсцы Куляшы Маладзечанскага раёна Менскай вобласці. Скончыла студыю выяўленчага мастацтва пры Маладзечанскім доме народнай творчасці, факультэт журналістыкі БДУ. Працавала  мастаком на Маладзечанскім заводзе “Спадарожнік”, у гандлі, на будоўлі. Калі змяніла месца жыхарства з Маладзечна на Віцебск, ажыццяўляла прафесійную дзейнасць журналіста-карэспандэнта ў газетах “Віцебскі рабочы”, “Рабочае слова”, “Кліма-вец”. Працавала рэдактарам газет “Клімавец”, “Мы і час” ВДУ імя П. М. Машэрава, галоўным рэдактарам газет “Планета адкрыццяў”, “Анастасія”. Сябра Беларускага саюза журналістаў.

Празаік, паэт, гумарыст, публіцыст. Піша выключна на беларускай мове. Стася Наркевіч – аўтар кніг “Настальгія”,  “Пырскі”, “Ты зразумей мяне такую..:” (аздобленая графічнымі работамі аўтара), “Камп’ютарны путанчык”, казак-размалёвак “Віялета, бабулечка і чароўны дроцік”, “Як Васілёк выратаваў  каралеўства”, “Неверагодныя здарэнні на неверагоднай планеце”

Стася Наркевіч з’яўляецца ўкладальніцай літаратурна-мастацкага альманаха “Ратуша” Віцебскага абласнога Саюза беларускіх пісьменнікаў, які ўзначальвае з 2013 года.

Стася Наркевіч выказвае шчырую падзяку свайму брату Уладзіміру Наркевічу за падтрымку ў ажыццяўленні выдання. Словы ўдзячнасці адрасуе таксама былым супрацоўнікам Таццяне Дубоўскай, Алесі  Дуброўскай,  літаратуразнаўцы Ірыне Саматой, мастацтвазнаўцу Міхасю Цыбульскаму,  мастаку Сцяпану Курневічу і Вользе Мацкевіч за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст- фрылансер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас