Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя Магілёўшчыны. Гарачы чэрвень у Магілёве

Гісторыя Магілёўшчыны. Гарачы чэрвень у Магілёве

30 чэрвеня 2021, 21:59 Культура 39
Гісторыя Магілёўшчыны. Гарачы чэрвень у Магілёве

З пачаткам лета актывізавалася дзейнасць будаўнічых арганізацый у нашым старажытным горадзе. Па Пажарным завулку каля дома нумар 7 у ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра праводзяцца земляныя працы. І, на вялікі жаль, работы, мабыць вядуцца без археалагічнага нагляду. Па меншай меры, калі я патэлефанаваў аднаму з археолагаў з МДУ імя А. Куляшова, то мне паведамілі, што пра такія земляныя работы ім нічога невядома. Каля катлавана, які выкапаны недзе на метр у глыбіню, знойдзена шмат цэглы, кафлі, посуду, ёсць металічныя вырабы…. Валанцёры, аматары даўніны на чале з Аляксеем Бацюковым назбіралі безліч гістарычных артэфактаў.

На цэнтральнай вуліцы Першамайскай, дом 60 А, зносіцца  дарэвалюцыйны  будынак пачатку 20 стагоддзя . На драўлянай хаце прыгожы разны дэкор, адмысловы ганак з дзвярамі, цікавая кафельная печ. Пайшлі з сябрам, пафоткалі цікавосткі інтэр’еру, пагаманілі з вартаўніком і даведаліся, якая аганізацыя займаецца зносам будынка.

Патэлефанавалі ў абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава і дамаўляемся, каб яны прынялі ў фонды музея элементы драўлянага дэкору са старажытнага збудавання. Зараз шукаем валанцёраў для фізічнай працы і грузавы транспарт, бо, каб разабраць ганак і зняць франтон – для гэтага трэба прыкласці вялікія намаганні.

Алег Дзьячкоў.

Магілёў.

На фота Я. Буланькова і А. Бацюкова:

  1. Гістарычныя артэфакты з Пажарнага завулка.
  2. Драўляны будынак перад зносам.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас