Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зорка Эдуарда Астаф’ева

Зорка Эдуарда Астаф’ева

29 чэрвеня 2021, 22:40 Культура 70
Зорка Эдуарда Астаф’ева

У выставачнай зале Саюза мастакоў экспануецца выстава шаноўнага Эдуарда Барысавіча  Астаф’ева, які нарадзіўся 23 красавіка 1942 года у  горадзе  Хімкі  Маскоўскай вобласці. 

Пасля заканчэння вучобы у Беларускім тэатральна – мастацкім інстытуце (сучасная Акадэмія мастацтваў), дзе яго выкладчыкамі былі Андрэй Бембель і Аляксей Глебаў, ён вырашыў прысвяціць сваё жыццё беларускай культуры! Найбольш вядомыя творы  Астаф’ева – манумент Раману Шаціле ў Светлагорску,  больш за 20 мемарыяльных дошак  (Максіму Багдановічу, Піліпу Пестраку, Кузьму Чорнаму, Кастусю Кірэенку) у Менску і іншых беларускіх гарадах, медалі Ф. Скарыне, А. Куляшову,  К. Каліноўскаму, манументальныя комплексы, прысвечаныя Вялікай  Айчыннай вайне.

Творы  Эдуарда Барысавіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным гістарычным музеі, музеі Сучаснага беларускага мастацтва,  Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Асабіста мне вельмі спадабаліся творы: “Максім Багдановіч” (1991), “Цырк” (1988), “Світанак” (1996), “Ева” (1998), “Алена” (1998).  Асабліва спадабаўся твор “Перазімавалі”, зроблены з алюмінія.

Пажадаем творцу добрага здароўя, натхнення, аптымізму, а таксама добрых цікавых творчых, здзяйснення ўсіх мар і задум!

Таксама заклікаю усіх творчых людзей і аматараў мастацтва наведаць выставачную залу  Саюза мастакоў, дзе можна атрымаць незабыўная ўражанні.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, журналіст- фрылансер.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Калi песня збiрае сяброў - 2
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 2

16 ліпеня 2026, 12:2113
Далучайцеся да нас