Home
Мова

Віват, “Маладзечна-2021”!

Віват, “Маладзечна-2021”!

Беларусь чакала гэтай падзеі два гады: у Летнім амфітэатры Маладзечна загучалі фанфары і абвясцілі аб адкрыцці XX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў маштабнага песенна-музычнага форума звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.

Па шматгадовай традыцыі ў час адкрыцця была раскрыта галоўная інтрыга фестывалю – названы імёны пераможцаў Нацыянальнага кон-курсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Гран-пры і прыз Уладзіміра Мулявіна атрымала 17-гадовая Ніколь Фургал з Віцебска.

Затым увазе маладзечанцаў і гасцей горада была прадстаўлена прэм’ера канцэрта “Талака”, прысвечанага творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і вядомага кампазітара Ігара Паліводы. Ён падрыхтаваны Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Суразмоўцы сустрэліся ў Маладзечне

Гасцямі аўтарскай праграмы пісьменніка Навума Гальпяровіча “Суразмоўцы” ў Маладзечне сталі старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах і намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша.

Цікава было даведацца, як рыхтуецца праграма “Суразмоўцы”. Гэта інтэрв’ю з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці нашай краіны. Выходзіць праграма на тэлеканале “Беларусь-3”. За час існавання праекта Навум Гальпяровіч сустрэў каля сотні гасцей. У іх ліку былі і маладзечанцы.

Па словах Навума Якаўлевіча кожная сустрэча з цікавым чалавекам для яго сапраўднае адкрыццё і вялікая адказнасць. Гэта магчымасць яшчэ раз упэўніцца наколькі шчырыя, таленавітыя, адданыя сваёй Радзіме людзі жывуць на Беларусі.

Беларуская мова – наша з небам размова

Саюз пісьменнікаў Беларусі запрасіў маладзечанцаў і гасцей горада на музычна-паэтычную гасцёўню “Святло Радзімы. Радасць Перамогі”, якая адбылася ў малой зале гарадскога Палаца культуры.

Вялі імпрэзу першы намеснік старшыні Саюза пісь-меннікаў Беларусі, журналістка, паэтэса Алена Стэльмах і старшыня Менскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Паэты Уладзімір Мазго, Навум Гальпяровіч, Міхась Пазнякоў, Валерый Максімовіч, Віктар Шніп і іншыя дзяліліся са слухачамі ўражаннямі аб фестывалі, чыталі свае вершы. Сярод выступоўцаў была і маладзечанка – паэтэса Таццяна Атрошанка. Бард з Пінска Віктар Мяцельскі выконваў песні на словы паэтаў, якія знаходзіліся ў зале.

 

Падчас фестывалю прайшла вялікая колькасць іншых, самых разнастайных і цікавых імпрэзаў і праектаў.

Людміла ЦАР.

Фота: А. ПЛАТКО.

Previous article Сусветнага ўзроўню каштоўнасці з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі
Next article Наступствы Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016