Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сусветнага ўзроўню каштоўнасці з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі

Сусветнага ўзроўню каштоўнасці з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі

28 чэрвеня 2021, 23:06 Выданні, Культура 42
Сусветнага ўзроўню каштоўнасці з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі

Адным з самых цікавых элементаў упрыгожвання кнігі з’яўляецца суперэкслібрыс. Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае ў сваіх фондах старадрукі, адзначаныя экслібрысамі, якія паходзяць з прыватных кнігасховішч французскай арыстакратыі. Яны дэманструюцца ў гэтым месяцы ў Музеі кнігі.

– Суперэкслібрыс – гэта тое, што надае выключную каштоўнасць кнізе. Суперэкслібрыс маглі мець далёка не ўсе, сёння гэта з’ява больш рэдкая, чым пяць стагоддзяў таму, – падзяліўся думкамі кандыдат культуралогіі Алесь Суша. – Уладальніцкі знак на пераплётнай вокладцы з залачэннем, цісненнем і сімволікай – і ёсць экслібрыс.

Суперэкслібрысы захоўваюцца ў калекцыях большасці бібліятэк нацыянальнага ўзроўню, іх апісваюць у каталогах і выстаў-ляюць на выставах. Іх мелі прадстаўнікі шляхецкіх і магнацкіх родаў, заможная інтэлігенцыя ў ХIX стагоддзі, іх маюць некаторыя сучасныя калекцыянеры. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі мы маем каштоўную калекцыю французскіх кніг з суперэкслібрысамі – гэта сусветнага ўзроўню каштоўнасці, якімі мы валодаем. Вывучаць гэтыя калекцыі пачыналі Таццяна Рошчына і Галіна Кірэева, далучаны да гэтай тэмы маладыя даследчыкі Таццяна Захарава і Анатоль Сцебурака. Шмат зрабіла для адкрыцця гэтай выставы Святлана Рыгораўна Пахоменкава. Мы яшчэ шмат чаго зробім для асэнсавання гэтай спадчыны. Нядаўна была выпушчана  калекцыя паш-товак з выявамі французскіх суперэкслібрысаў.

– Мы хочам прадэманст-раваць гэты бок кніжнай культу-ры, – адзначыў кандыдат гістарыч-ных навук Анатоль Сцебурака. -Мы маем цэлую калекцыю кніг з каштоўнымі вокладкамі, супер-экслібрысамі і з вялікім піетэтам глядзім на кнігі з манаршай біблія-тэкі, якія з’яўляюцца сімвалам французскага каралеўства ХIV-ХVIII cтагоддзяў. Тут прадстаў-лены кнігі не толькі каралёў, але і іх жонак. Праз палітыку, праз культурныя сувязі, адукацыю бе-ларускія землі былі знітаваныя з Французскім каралеўствам.

– У Францыі існавала некалькі тысяч экслібрысаў, а ў Расіі і на Украіне іх было значна менш,- распавёў калекцыянер Алег Аляксандравіч Судлянкоў. – На Беларусі іх мелі Гутэн-Чапскія, Радзівілы. Кнігі маюць шыкоўныя пераплёты, гэта адна з самых дарагіх скур, якія ішлі на пераплёт. Суперэкс-лібрысы не ведаюць падробак.

Навукова-даследчую працу па вывучэнні суперэкслібрысаў правяла Святлана Рыгораўна Па-хоменкава.

 

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас