Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Бундэсбанк чакае значнага росту эканомікі ў Германіі

Навіны Германіі. Бундэсбанк чакае значнага росту эканомікі ў Германіі

28 чэрвеня 2021, 09:55 У свеце 37
Навіны Германіі. Бундэсбанк чакае значнага росту эканомікі ў Германіі

Па прагнозах Нямецкага федэральнага банка, рост эканомікі ў ФРГ у 2021 годзе складзе 3,7 адсотка. Толькі ў сярэдзіне снежня бундэсбанк чакаў прыросту на ўзроўні 3 адсоткаў ВУП.

Нямецкі федэральны банк (бундэсбанк) скарэктаваў у бок падвышэння прагнозы на бягучы і будучы гады ў чаканні “моцнага росту” нямецкай эканомікі. Паводле новых прагнозаў, апублікаваным у пятніцу, 11 чэрвеня, эканоміка Германіі ў 2021 годзе вырасце на 3,7, а ў 2022 – на 5,2 адсотка ВУП. У 2023 годзе бундэсбанк чакае прыросту на ўзроўні 1,7 адсотка.

Толькі ў сярэдзіне снежня бундэсбанк прагназаваў рост нямецкай эканомікі ў аб’ёме 3,0 адсоткаў у бягучым, і 4,5 адсотка – у будучым годзе.

– Нямецкая эканоміка пераадольвае крызіс, выкліканы пандэміяй, – канстатаваў старшыня бундэсбанка Енс Вайдман (Jens Weidmann).

У сваіх прагнозах Нямецкі федэральны банк зыходзіць з таго, што пандэмію ўдасца хутка здушыць, дзякуючы вакцынацыі, і гэта дазволіць без доўгіх прамаруджанняў паслабіць антыкаронавірусныя абмежаванні. Па меркаванні экспертаў бундэсбанка, спажыўцы захочуць хутка кампенсаваць змушаную пасіўнасць з-за пандэміі, што асабліва пазітыўна адаб’ецца на сферы паслуг і прыватным спажыванні.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас