• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Юныя мастакі ствараюць кніжныя знакі

Юныя мастакі ствараюць кніжныя знакі

16 чэрвеня 2021, 19:27 Культура 8
Юныя мастакі ствараюць кніжныя знакі

1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей  адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу “Малады беларускі экслібрыс” і адкрыццё выставы, у якой удзельнічалі юныя навучэнцы Дзіцячай мастацкай школы № 3 з Менска і іншых мастацкіх студый і вучэльняў краіны. У конкурсе, прымеркаваным да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя Музея кнігі, узялі ўдзел дзеці ад 6 да 16 гадоў. Для ўдзелу было даслана 170 прац з розных рэгіёнаў краіны. 

Акрамя пастаяннай працы са студэнтамі, аспірантамі і даследчыкамі, Нацыянальная бібліятэка на працягу ўжо некалькіх гадоў працуе з дашкольнікамі і вучнямі малодшых класаў у межах музейнай педагогікі, каб прывіць цікавасць да чытання і пазнаёміць іх з кніжнай культурай.

Цягам апошніх месяцаў тут ладзілі мерапрыемствы, звязаныя з беларускай графікай: праводзілі выставу кніжных ілюстрацый, майстар-класы, заняткі ў Клубе кніжных прафесараў і іншыя імпрэзы. На гэты раз супрацоўнікі бібліятэкі заахвоцілі дзяцей зрабіць невялічкую творчую экспазі-цыю.

Юныя мастакі прадумвалі сюжэты, ідэі і малявалі кніжныя знакі, перадаючы конкурсную тэму лаканічнымі сродкамі ў малым фармаце. Работы атрымаліся розныя: сур’ёзныя і вясёлыя, чорна-белыя і маляўнічыя, усе яны неардынарныя і індывідуальныя. Пераможцы конкурса былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі, які прадаставіла партнёр конкурсу, кампанія ОZ. 

Ва ўзнагароджванні юных мастакоў узяў удзел вядомы менскі бібліяфіл і калекцыянер Алег Судлянкоў, які адначыў: 

– Кніжны знак – экслібрыс – з’явіўся яшчэ ў Старажытным Егіпце, са з’яўленнем пісьменства.  У часы фараона Аменхатэпа-IV  ужо быў свой экслібрыс. У Еўропе на працягу апошніх шасці стагоддзяў былі створаны разнастайныя каштоўныя экслібрысы. Беларускія майстры экслібрысаў, такія, як Раман Сустаў і Леў Алімаў, з’яўляюцца вельмі паспяховымі. Выдатна, што дзеці стварылі новыя экслібрысы Нацыянальнай бібліятэкі.

Узнагародамі былі адзначаны ў малодшай узроставай катэгорыі Соф’я Платоненкава (11 г.), Соф’я Грыневіч (11 г.), Паліна Гарэлава (10 г.) .

У старэйшай катэгорыі былі ўзнагароджаны Вікторыя Фядковіч з Целяханаў (16  г.), Варвара Хмыльніна з Менска (13 г.) і Дар’я Бунас  з Берасця (13 г.).

Педагог Юлія Уладзіміраўна  Шаціла  з Дзіцячай мастацкай школы  № 3 падзякавала сваім выхаванцам за ўдзел у конкурсе і выставе.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - тое, што нас яднае
Мова

Мова - тое, што нас яднае

2 сакавіка 2021, 21:3223
Гісторыя Магілёўшчыны. Аляксандраўская рэальная вучэльня ў Магілёве
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Аляксандраўская рэальная вучэльня ў Магілёве

26 студзеня 2021, 14:2921
Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
Грамадства

Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

19 студзеня 2021, 10:3520
Гісторыя Віцебска пазнаецца глыбей праз прызму асобы А. Сапунова
Навука

Гісторыя Віцебска пазнаецца глыбей праз прызму асобы А. Сапунова

31 сакавіка 2021, 23:0320
Далучайцеся да нас