Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Моладзевая зборная ФРГ стала пераможцам ЧЕ-2021 па футболе

Навіны Германіі. Моладзевая зборная ФРГ стала пераможцам ЧЕ-2021 па футболе

14 чэрвеня 2021, 22:02 Спорт, У свеце 48
Навіны Германіі. Моладзевая зборная ФРГ стала пераможцам ЧЕ-2021 па футболе

Моладзевая зборная Германіі па футболе (U21) заваявала званне чэмпіёна Еўропы, перамогшы ў фінале першынства супернікаў з Партугаліі – 1:0. Аўтарам “залатога” гола на 49-й хвіліне матчу, які праходзіў у Любляне на стадыёне “Стожыце”, стаў нападнік клуба “Манчэстар Сіці” Лукас Нмеча (Lukas Nmecha).

Гэта – ужо трэці чэмпіёнскі тытул бундэстым, у складзе якой выступаюць гульцы не старэй за 21 год. Да гэтага немцы выйгравалі еўрапейскі турнір у 2017 і ў 2009 гадах. Часцей перамагалі толькі зборныя Італіі і Іспаніі (па пяць разоў).

У 2019 годзе каманда Германіі U21 саступіла Іспаніі і ўзяла срэбныя медалі.

Трэнер быў настроены песімістычна

Як адзначаюць каментатары, заваёва тытула гэтым разам аказалася нечаканай. Яшчэ год назад цяперашні склад гульцоў лічыўся параўнальна слабым. “Тады я быў даволі песімістычна настроены. Але, як бачыце, штосьці з гэтага ўсё ж выйшла”, – сказаў трэнер Штэфан Кунц (Stefan Kuntz).

DW.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас