Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Святло любові і радасці, святло праваслаўя на Лідскай зямлі

Святло любові і радасці, святло праваслаўя на Лідскай зямлі

9 чэрвеня 2021, 07:41 Навука 15
Святло любові і радасці, святло праваслаўя на Лідскай зямлі

У дні святкавання славянскай пісьменнасці навучэнцы і педагогі Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды” прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Святло праваслаўя”, якая прайшла ў Менску. Арганізатарамі конкурсу ўжо не першы год выступае ДУА ” Інстытут тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла БДУ”.

На конкурс былі прадстаўлены тры даследчыя і адна літаратурная праца.

У намінацыі “Подзвіг жанчыны ў гісторыі маёй малой радзімы” была прадстаўлена праца “Лідскі край стаў для яе малой радзімай, і яму яна прысвяціла ўсю сябе. Анастасія Аляксандраўна Каладяжная”. Аўтары працы – Ксенія Краснадубская, Арсеній Раманцаў, навучэнцы 8 Б класа. У намінацыі “Мой храм пад мірным небам Беларусі” прадстаўлена праца “Кафедральны сабор Святога Архістратыга Міхаіла горада Ліда: гісторыя і сучаснасць”. Аўтары – Ганна Юнда, Алена Лычкоўская, навучэнцы 8 Б класа. Кіраўнік абедзвюх даследчых работ – Наталля Мікалаеўна Анашкевіч.

У намінацыі “З малітвай за Беларусь” – праца” Ціхія словы малітвы” (разважанні аб духоўнай паэзіі Дануты Бічэль). Аўтар – Астаніна Ксенія, навучэнка 11 класа. Кіраўнік – Святлана Леанідаўна Бяляўская.

Літаратурная работа “З малітвай за Беларусь” (духоўныя разважанні беларускіх паэтаў Я. Купалы, Г. Бураўкіна, Р. Барадуліна, Зьніча, Г. Серэхан) была падрыхтавана навучэнкай 10 класа Настассяй Яцкевіч. Кіраўнік – Алена Іосіфаўна Агурцова.

Самым прыемным момантам стала тое, што ўсе чатыры работы навучэнцаў і педагогаў адзінаццатай школы былі ўгана-раваны дыпломамі I ступені. Высокія ўзнагароды і невялікія падарункі пераможцы атрымалі з рук першага прарэктара Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэя Сергія Гардуна. Педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў конкурсу, былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі і кнігамі духоўнага зместу.

Яшчэ адным яркім уражаннем і падарункам для пераможцаў конкурсу ў гэты дзень стала экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе навучэнцы і педагогі змаглі бліжэй пазнаёміцца з тымі далёкімі падзеямі, пра якія памятаюць сёння і з гонарам захоўваюць у памяці ўсе беларусы.

Натхнёныя, з зарадам станоўчых эмоцый, школьнікі вярнуліся ў родны горад, захапіўшы з сабой святло любові і радасці, святло праваслаўя.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 Б класа

СШ №11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4722
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас