Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкая зброя для Кіева? Амбасадар Украіны “за”, урад ФРГ “супраць”

Навіны Германіі. Нямецкая зброя для Кіева? Амбасадар Украіны “за”, урад ФРГ “супраць”

8 чэрвеня 2021, 21:01 У свеце 21
Навіны Германіі. Нямецкая зброя для Кіева? Амбасадар Украіны “за”, урад ФРГ “супраць”

Нечаканая прапанова сустаршыні партыі “зялёных” пачаць экспарт зброі з ФРГ ва Украіну сустрэла ў Германіі пераважна негатыўную рэакцыю. Але ёсць і прыхільнікі такога падыходу.

Амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік быў адным з вельмі нямногіх бярлінскіх ньюсмейкераў, якія станоўча паставіліся да нечаканай прапановы Роберта Хабека (Robert Habeck) пачаць пастаўкі нямецкіх абарончых узбраенняў для ўкраінскага войска. Такую ідэю сустаршыня партыі “Звяз-90″/”зялёныя” дапусціў у інтэрв’ю радыёстанцыі Deutschlandfunk у аўторак, 25 траўня, падчас наведвання перадавой лініі на ўсходзе Украіны.

– Украіне, па маім меркаванні, цяжка адмовіць у зброі для абароны, для самаабароны, у абарончых узбраеннях, – заявіў тады Хабек, які ледзь не стаў на хуткіх у Германіі ўвосень выбарах  кандыдатам “зялёных” у канцлеры. Праз дзень ён удакладніў, што пад абарончымі ўзбраеннямі меў на ўвазе, у прыватнасці, прыборы начнога бачання, выведвальную тэхніку, сродкі для размініравання і транспарт для эвакуацыі параненых. Але сутнасці справы гэта не змяніла. Зброя ёсць зброя, і амаль усю яе можна ўжыць як у абарончых, так і ў наступальных мэтах. Палітычны Берлін адрэагаваў на прапанову аднаго з двух “зялёных” лідараў пераважна негатыўна.

– Расія выкарыстоўвала б пастаўкі зброі Украіне ў якасці нагоды для нарошчвання сваіх войскаў у Крыме, на ўсходзе Украіны, а таксама ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы, – заявіў знешнепалітычны эксперт парламенцкай фракцыі кіравальнага ў Германіі блока ХДС/ХСС Юрген Хардт (Jurgen Hardt). Не ў інтарэсах нямецкага ўрада, растлумачыў ён, падаграваць канфлікт у Данбасе.

 Такі пункт гледжання падзяляе і Рольф Мютценіх (Rolf Mutzenich), старшыня фракцыі сацыял-дэмакратаў – партнёраў кансерватараў па кіравальнай кааліцыі.

–  Патрабаванне паставіць Украіне так званыя абарончыя ўзбраенні легкадумнае і паказвае ў чарговы раз, наколькі няшчырыя “зялёныя” і наколькі мала яны здольныя кіраваць краінай, – заявіў ён, відавочна намякаючы на апошнія апытанні, якія абяцаюць гэтай партыі адносную большасць на хуткіх (у верасні) выбарах, а з ім – шанец узначаліць наступны ўрад Германіі.

– Зброя – апошняе, у чым мае патрэбу гэты рэгіён, яна здольная толькі падліць масла ў канфлікт, а не разрадзіць яго, – упэўнены і лідар фракцыі посткамуністычнай Левай партыі Дытмар Барч (Dietmar Bartsch). Характэрна, што не толькі палітычныя апаненты, але і некаторыя аднапартыйцы Роберта Хабека, які карыстаецца ў асяроддзі “зялёных” беспярэчным аўтарытэтам, паставіліся да яго прапановы негатыўна.

Так, “зялёны” “патрыярх”, якім быў старшыня партыі Юрген Трытын (Jurgen Trittin) выказаўся супраць яго прапановы:

– Пастаўкі зброі ва Украіну сталі б парушэннем нашага асноватворнага прынцыпу, паводле якога мы не экспартуем узбраенні ў рэгіёны баявых дзеянняў.

Пацыфізм – адна з асноватворных догмаў нямецкіх “зялёных”, яны традыцыйна выступаюць супраць экспарту ўзбраенняў. Вось і ў праекце сваёй перадвыбарнай праграмы яны патрабуюць “шляхам строгага кантролю за экспартам спыніць пастаўкам узбраенняў у крызісныя рэгіёны і рэгіёны, ахопленыя войнамі“. Украіна – ці, прынамсі, яе ўсход – несумнеўна адзін з такіх рэгіёнаў. Па ацэнках ААН, канфлікт у Данбасе ўжо забраў жыцці больш, чым 13 тысяч чалавек.

Можна нагадаць, што ініцыятарам абмежавання нямецкага экспарту ўзбраенняў у свой час выступіў урад сацыял-дэмакратычнага канцлера Герхарда Шродара (Gerhard Schrоder), намеснікам якога і міністрам замежных спраў быў “зялёны” Ёшка Фішар (Joschka Fischer). З тых часоў у Германіі дзейнічае забарона на экспарт узбраенняў у краіны, “якія ўмешаны ва ўзброеныя сутыкненні ці, калі такія ім пагражаюць“.

І змяняць такую практыку ўрад ФРГ не мае намеру, заявіў у сераду, 26 траўня, афіцыйны прадстаўнік канцлера Штэфен Зайберт (Steffen Seibert). “Нямецкі ўрад застаецца пры сваім меркаванні, што гэта канфлікт (у Данбасе. – Рэд.) паміж Расіяй і Украінай, які патрабуе палітычнага рашэння, перадумовай якога з’яўляецца ўсёабдымная рэалізацыя менскіх дамоўленасцяў”, – заявіў Зайберт і нагадаў, што Германія аказвае Украіне дыпламатычную, палітычную і эканамічную дапамогу. “Што ж датычыцца экспарту ўзбраенняў, то мы праводзім абмежавальную і адказную палітыку, – дадаў Зайберт, – і не выдаём дазволаў на пастаўкі ва Украіну баявой зброі”.

Па дадзеных Мінэканомікі ФРГ, якое выдае дазволы на экспарт любых відаў зброі, у 2019 годзе ва Украіну былі прададзены толькі паляўнічыя і спартовыя стрэльбы і пісталеты на агульную суму 2,1 млн еўра. Гэта склала 0,03% ад агульных паставак нямецкіх узбраенняў за мяжу, сума якіх у тым годзе перавысіла 8 млрд еўра.

Дакладныя лічбы за 2020 год будуць паказаны ў справаздачы, якую ўрад мае намер прадставіць у чэрвені. Але, адказваючы на запыт DW, Мінэканомікі, ужо паведаміла, што, па папярэдніх дадзеных, у 2020 годзе яно выдала ў агульнай суме 63 ліцэнзіі на продаж ва Украіну паляўнічай і спартовай зброі на суму 3,5 млн еўра.

Нямецкі падыход да экспарту ўзбраенняў не задавальняе амбасадара Украіны ў Германіі Андрэя Мельніка. У інтэрв’ю агенцтву dpa ён вітаў прапанова Роберта Хабека і рас-крытыкаваў палітыку ўрада Ангелы Меркель (Angela Merkel), заявіўшы, што ён паводзіць сябе як “маральны апостал”.

“Пуцін мае намер сцерці Украіну з карты і знішчыць украінскую дзяржаву, – цытуе амбасадара dpa. – Таму мы, украінцы, не можам зразумець стрыманасць урада Германіі ў тым, што тычыцца паставак Украіне нямецкіх абарончых узбраенняў”.

Мельнік заклікаў афіцыйны Берлін адмовіцца ад такой “дзіўнай пазіцыі” і ставіцца да Украіны гэтак жа, як да Ізраіля. “Кіеў мае такое ж права на самаабарону, як і Ізраіль, які раз-пораз падвяргаецца нападам і пагрозам. Адначасова менавіта Германія нясе такую ж гістарычную адказнасць за права Украіны на існаванне, як перад дзяржавай Ізраіль”, – растлумачыў амбасадар, маючы на ўвазе мільёны ўкраінцаў, загінулых у вайне з нацысцкай Германіяй.

Для Ізраіля і сапраўды дзейнічае выключэнне са строгіх нямецкіх правіл экспарту ўзбраенняў. Матывуючы гістарычнай адказнасцю за Халакост, Германія прадае Ізраілю падводныя лодкі, баявыя караблі і іншую ваенную тэхніку.

 У сваёй крытыцы нямецкай экспартнай палітыкі ўкраінскі амбасадар не зусім самотны. З ім згодзен дырэктар Цэнтра ліберальнай сучаснасці (Zentrum Liberale Moderne) Ральф Фюкс (Ralf Fucks), які называве тэзу пра адмову ад экспарту ўзбраенняў у крызісныя рэгіёны “апалітычнай адгаворкай”.

Такі “псеўданейтралітэт”, па яго перакананні, стварае перавагу для агрэсара.

– А ахвяры агрэсіі тым самым адмаў-ляюць у праве сябе абараняць. Пастаўкі ва Украіну сістэм ППА, процітанкавых узбраенняў і выведвальнай тэхнікі павялічылі б для Крамля парог нападу, – заявіў Фюкс. – Гэта завецца стрымліваннем.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2817
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас