Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ВЕЧНАСЦЬ ЖЫЛКІ

У ВЕЧНАСЦЬ ЖЫЛКІ

1 чэрвеня 2021, 23:49 Грамадства, Культура 18
У  ВЕЧНАСЦЬ  ЖЫЛКІ

Новая вясна зноў кліча на сцежкі Уладзіміра Жылкі. У мінулыя гады да  120-годдзя паэта ў Гарадзеі і Макашах землякі ладзілі дабрачынную зялёную акцыю “100 дубоў для Жылкі”, а на беразе Ушы ўсталявалі памятны камень. З ініцыятывы сяброў ТБМ адна з вуліц у Нясвіжы займела яго імя. Па добрым прыкладзе і ўзоры календароў серыі “Маляўнічая Бацькаўшчына” Валера Дранчука  і на гэты год выдадзены каляндар з вершамі і краявідамі радзімы Уладзіміра Жылкі.

 А сёлета напярэдадні  дня нараджэння паэта наведаліся ў “Ціхую затоку”, што за пасёл-кам гарадзейскіх цукравараў, каб падсадзіць дубкі на месцы тых, якія не прыжыліся.  Прыўдалым саджанцам з прыватнага гадавальнічка  па 10-14 гадкоў, акурат столькі  пражыў  паэт на Нясвіжчыне. Хай набіраюцца моцы, растуць-зелянеюць праз многія дзесяцігоддзі.

Краязнавец са Студзёнак Аляксандр Абрамовіч, апроч усяго, абачліва  паклапаціўся пра надзейныя слупкі і падвязку дубкоў, каб ніякія шалёныя буры не пакалечылі маладыя дрэўцы.

– Тым сонечным днём неяк асабліва добра  працавалася, светла марылася, – дзеліцца ўра-жаннямі Наталля Плакса, – ды самі сабой адзін за адным прыходзілі на памяць вершы “песняра змагання і красы.

Вераніка Васілевіч. Нясвіж.

 

ПЕРАЧЫТАЕМ НАНОЎ УЛАДЗІМІРА   ЖЫЛКУ

 

ЯК ЎСЁ Ў ЖЫЦЦІ…

Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды.

Памножыла тугу й нягоды,

Як ўсё ў жыцці,  яшчэ вясна…

Душы ж як бы чагосьці шкода,

А думка – за адной адна:

У тваім жыцці яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды.

(1921год)

 

ПРАДЧУЦЦЁ

Неба пахмурнае… ймгліць невясёлае…

Нібы ў бяздоллі сумуе…

Нечым стрывожана сэрцайка кволае.

Чым?  – адказаць не магу я.

Можа быць, гэтая даль непагоджая

Крые ў хмарах няшчасці?

Можа, збіраецца сіла варожая

Новы наслаці напасці?

 (1921 год)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
У Кітаі адкрылі самы доўгі марскі мост
У свеце

У Кітаі адкрылі самы доўгі марскі мост

23 кастрычніка 2018, 11:5315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

29 лістапада 2022, 13:5614
Далучайцеся да нас